(no subject)

Mar 15, 2011 13:19

 Вясна, пакуль шэрая і нясмелая, але з надзеяй на жыццё. Толькі адзін выходны, але панядзелкі па суботах і суботы па панядзелках, гэта прынамсі нова. Ніякага раздражнення, учора ў банку бабуля, якая выпадкова пералічыла ўнуку замест 50 тысяч - 500, і тым самым затрымала чаргу хвілін на 30, выклікала толькі ўсмешку (шкада, што яна паспела агледзецца, вось бы хлопчык парадаваўся :) )
Трэба яшчэ неяк навучыцца не лезць да людзей са сваім жаданнем дапамагчы, немаленькія, самі справяцца.
Кадры з Японіі аказваюць страшнае ўздзеянне, што адчувае чалавек, калі сваімі вачамі бачыць такое? Усе мае капрызлівыя праблемы - нішто ў параўнанні з гэтым жахам.

жыццё, людзі, думкі

Previous post Next post
Up