Feb 19, 2011 00:13
Дзіўна ў Тві Вікі Дайнекі, якую і не слухаеш ўвогуле, наткнуцца на музыку, якая вырашыць твой настрой, бо за адной спампаванай песняй ідзе альбом, а за ім другі, а гэтага ўжо дастаткова для цэлага дня. За вакном будзе сонца, а ў калонках мяккі соул, з многаколерным вакалам, і так ствараецца вясна, твая асабістая, яна расцякаецца па венах і прымушае цябе ўсміхацца па толькі табе ведамых прычынах. Відаць, так сябе адчуваюць паветраныя шарыкі, калі ім даюць хоць трошкі волі. Праўда доўжыцца гэта недоўга, бо людзям, у якіх сусветныя праблемы, цяжка растлумачыць, што ты сёння вясновы паветраны шарык, і тады ты цяжка ўздыхаеш разам з імі, глядзіш спачувальна і гаворыш: "Што ўсё будзе так як трэба, нават, калі будзе інакш", а паветра ўжо паволі выходзіць, і ты вяртаешся на зямлю. Вось толькі соул у плейеры застаўся, і ён цёплы, і ў яго рытме не так цяжка ўспрымаюцца маразы, на якія не наракае толькі лянівы.
люстэрка,
дробязі ўсялякія,
музыка,
надвор'е