Паштоўкі паміж Радзімай і Польшчай вандруюць вельмі павольна, уражанне, што пешшу ідуць, але працэс чакання сагравае душу, і чалавек гатовы ўсё прабачыць. Атрымала сёння паштоўку ад Паліны (
i_love_zimbabwe ),адну з тых, якія гэты цудоўны Калядны эльф рассылаў на Каляды ўсім жадаючым :)
Дзякуй, Палінка! За Kościół Mariacki і цёплыя словы, стала лягчэй, заўсёды прыемна сустракаць аднадумцаў, дзе б яны не былі. Польская мова - справа нажыўная, праз некаторы час ты сама будзеш смяяцца з таго, што раней выклікала турботы. А падарожжы - гэта тое, без чаго цяжка жыць, бо на адным месцы і зацвісці можна :)
Думаю, што гэта добрая традыцыя не скончыцца, у календары столькі святаў, а нам, карыстальнікам інтэрнэту, сапраўдныя лісты і паштоўкі прыемныя больш за ўсё.
Другім сюрпрызам, стаў падарунак ад калегі у выглядзе вышытай крыжыкам карцінкі, hand-made падарункі - цудоўная рэч. тым больш, што было гэта вельмі нечакана.
А на нашым хутары ўсе без перамен...