З нядаўняга

Nov 03, 2010 20:17

Часам трэба вяртацца туды, проста, каб не забывацца на тое, хто ты, адкуль ты, з'ездзіш вось так і ўсё становіцца на свае месцы. Праблемы губляюць сваю важнасць, як толькі нехта пачынае сваю гутарку словамі: "Што ў цябе? Вось у мяне нядаўна... і г.д." :) Бо як можна быць такім эгаістам і думаць толькі пра сябе? Трэба думаць пра іншых эгаістаў, тады гэта называюць альтруізмам :)))

З набыткаў апошніх дней - уражанні ад урагану, які прайшой каля Гародні ў жніўні, ну і што што на двары лістапад - наступствы ж яшчэ бачныя, нават і больш страшныя, бо цяпер дрэвы стаяць голыя, як шкілеты. Добра тыда пакруціла, усяго гадзінку, а часткі леса як не было, цяпер ён зусім іншы, непазнаны.
І "Дзяды", добрая гэта традыцыя прыходзіць на магілы людзей, якіх бачыў жывымі, альбо толькі чуў, памятаць пра іх, заўсёды, а ў гэты дзень лішні раз аддаць ім павагу, наўрад ці гэта патрэбна ім, там дзе яны знаходзяцца, хутчэй, гэта патрэбна нам. Свечкі, на магілах, як сімвал жыцця, якоё запальваецца, гарыць і сгарае... "Zapal świeczkę za tych których zabrał los..."
На могілках заўсёды спакойна, там ніхто і нікуды не спяшаецца, там людзі паводзяць сябе спакайней, бо ўсё абавязвае да гэтага. Помнікі хаваюць пад сабой гісторыі, перажыванні, чыісці мары і надзеі, цікава было б ведаць, кім былі на самой справе мае продкі прапрадзеды і прапрабабкі, чым жылі яны, чаго хацелі ў жыцці, і як многа ва мне ад іх характараў? На гэта ўжо ніхто не адкажа, і можна толькі здагадвацца.

жыццё, падарожжы, люстэрка, Гародня, успамін

Previous post Next post
Up