Кастрычнік... Яшчэ два месяцы восені, з ёй ужо ўсё зразумела, давайце сюды снежань :)

Oct 01, 2010 23:41

Выбар рабіць не складана, проста трэба разабрацца ў сабе, гэта прыходзіць нечакана, проста ў адзін цудоўны дзень, ты многае можаш растлумачыць, амаль ўсё зразумець і вызначыцца са сваім рашэннем. Выбар трэба рабіць самому і толькі самому, бо пакуль ты вагаешся, нехта можа зрабіць гэта за цябе.
Усё праблемы губляюць свой колер, калі размаўляеш з чалавекам, якому дактары адмералі год жыцця, не ведаеш, чым яго суцешыць, а пасля гэтага хочаш жыць сёння і цяпер, і не растрачваць сябе на безсэнсоўныя рэчы, нецікавых людзей, злосць і зайздрасць. Carpe  diem!
Фотаапарат паказвае нам як трэба бачыць свет без яго :) Адкуль бярэцца гэтае ўменне бачыць незвычайнае ў самых простых рэчах, захапляцца гульнёй света, колерамі? Ці мастацтва гэта?..здаецца, што так...
Ёсць людзі, якія пакліканы падымаць настрой, не толькі смехам, а проста тым, што робяць/пішуць/гавораць. Дзякуй усім, хто піша тут такія цікавыя і незвычайныя рэчы, гэта вельмі важна, асабліва сёння...

люстэрка, людзі

Previous post Next post
Up