І што Вы думаеце? Яно такі наступіла!

Sep 01, 2010 19:12


Падкралася незаўважна, як котка да мышкі...пераблытала ўсё ў галаве і хутка збіраецца знікнуць...1 Верасня.
Эх, 17 год, пачатак дзейнасці звязаны з гэтым днём, можа, усё ж такі, час мяняць традыцыі?.. :)
Пабачыла сёння сваіх дзетак, падраслі за лета, не пазнаць, такія дарослыя дзядзькі і цёткі, з радаснай усмешкай на твары :)
Заўтра трэба ісці ў новую школу, і мне страшна, бо ў старой - я ўсіх і ўсё ведаю, а ў новай - трэба ўсё занава рабіць... Баюся, што не атрымаецца працаваць, але, з другога боку, звольніцца можна заўсёды :)
Буду трымаць кулачкі і верыць, ну, яшчэ, можа, спадзявацца :)
Аніякіх спадзяванняў на восень, хіба што, праз тры тыдні нешта з'явіцца, але да гэтага яшчэ далёка.

люстэрка, праца, восень

Previous post Next post
Up