"Рассказы"

Mar 17, 2013 00:20

Напаткала ўзгадку пра гэты фільм у твітэры і нешта пацягнула адшукаць і паглядзець.
4 гісторыі, дакладней апавяданні, якія замест таго, каб быць надрукаванымі трапляюць у сметніцу выдавецтва, але ў канцы канцоў аказваюцца прачытанымі яго супрацоўнікамі. У кожным з апавяданняў галоўным героем становіцца той, хто яго чытае. У двух выпадках нават падобна на тое, што сюжэт адбываецца насамрэч з чытачом.
Фільм глядзіцца дзіўна, ён вельмі сканцэнтраваны на дэталях, але тым не менш не хочацца адарвацца. Часам лініі выглядаюць вельмі смешна, часам сумна, але кожная з іх мае свой сэнс і нясе сваю інфармацыю да гледача. Негатыўныя праявы грамадства: схільнасць да планавання ўсяго - нават адпаведніх пачуццяў, і жыцця пасля шлюбу, кругаварот ўзятак, якія бяруць усе, бо так ужо прыжалося, гублянне цікавасці і павагі да папяровых кніг, падзел пакаленняў і неадукаванасць тых, якія трошкі маладзейшыя.
Фільм для тых, хто зразумее, што яму хацелі сказаць. Я не вазьму на сябе такую адказнасць, каб раіць яго, але мне ён хутчэй спадабаўся.

"Ну хочешь, давай поговорим с тобой?" - "Да!" "О чем ты хочешь поговорить?" - "О Троцком!"

фільмы

Previous post Next post
Up