(no subject)

Jun 17, 2011 09:27

Да лукi прыйшла бяда,
Яе назва - СЕРАДА.

Ходзяць тысячы народу,
Моўчкi баламуцяць воду.

Што яны казаць жадаюць? -
Не хвалiць, хутчэй аблаюць.

Разгiнаюць свае спiны,
I, вiдаць, усе адзiны,

Пляскаюць сабе ў далонi…
У лукi сiвеюць скронi,

Колер твару - бурачэнны,
Ён страшэнны, жэстачэнны,

Не хапае ўжо АМАПу,
Перапоўнены ўсе краты.

- СЕРАДА, 22-га…
Што прыдумаць вам такога?

Я, народ, указ прыму:
Аб’яўляю вам вайну.

Але ёсць на свеце Божа,
Мы пачвару пераможам!
Previous post Next post
Up