DIY FILM FEST распачынае прыём фільмаў... і ня толькі!

Dec 21, 2011 00:03


Важная дата на 2012 год у календарах незалежных кінематаграфістаў - 1 лютага. Менавіта да гэтага часу можна даслаць свае фільмы, прасякнутыя духам «зрабі-сам», панк-эстэтыкай і сацыяльнай крытыкай да ўдзелу ў конкурснай праграме ў рамках DIY FILM FEST. У 4-ым фэстывальным годзе конкурс імя Сары Якабсан, культавай постаці для панк-кінематографа 90-х, пройдзе ўжо ў 2-гі раз, а геаграфія падзеі пашырыцца: ужо вядома пра Варшаву, Менск і Мадрыд. Магчыма, твой горад стане наступным? Акрамя таго, гэтым разам мы запрашаем не застацца ўбаку і тэарэтыкаў, кінадасьледчыкаў і крытыкаў. Спадзяемся, што ў 2012 годзе наш фэстываль стане ня толькі пляцоўкай для паказу фільмаў, але і гарачых дыскусій ды цікавых лекцый. Хаця і гэта яшчэ ня ўсё! Сачыце за аднаўленнямі на нашым блогу, а таксама ў фэйсбукумайспэйсе і  твітары.



Дасылайце запоўненыя заяўкі на ўдзел, пытаньні і прапановы на diyfilmfest@gmail.com. Усе заяўкі, атрыманыя пасьля 1 лютага, аўтаматычна будуць разглядацца на наступны год.

diyfilmfest

Previous post Next post
Up