Учора ладзілі прэзентацыю кнігі Васіля Стомы "Маё мястэчка" ў ягоных родных Лужках (Шаркаўшчынскі раён). Пра саму прэзентацыю асобны тэкст напісаны і чакае публікацыі ў сеціве, але тут хачу пра іншае.
Пасля імпрэзы мы зрабілі невялікую вандроўку па месцах, што апісаныя ў кнізе. Невялікі фотарэпартаж пра яе тут і прапаную.
Рэшткі сінагогі. Між іншага, з Лужак паходзіць стваральнік іўрыту Бен Егуда.
Рэчка Мнюта, якая шмат згадваецца ва ўспамінах
Хата Балаховічыхі (жонкі Станіслава Булак-Балаховіча)
Стары вадзяны млын
Стары мост (сёння маецца праект аднаўлення)
Царква
Колішняя школа
Колішні "Дом людовы"
Колішняя пошта
Колішні шпіталь
Плябань
Касцёл, дзе некалі служыў і а. Язэп Германовіч
Ну й цяперашні дом культуры, дзе адбывалася імпрэза :)
Сёлета Лужкам споўнілася 500 гадоў. Да вайны гэта было мястэчка, сёння вёска, але з багатай гісторыяй.
На прэзентацыі былі прапановы, ушанаваць і памяць Васіля Стомы, які сваімі ўспамінамі стварыў сапраўдны помнік міжваенным Лужкам.