Feb 06, 2013 22:40
Мікола Дарашэвіч (1905 (?) - 06.02.1974, Мангасэт, Нью-Ёрк), грамадскі дзеяч. Адзін з заснавальнікаў БАЗА, першы скарбнік арганізацыі. Сябра БІНІМу.
Гэта з тых выпадкаў, калі пра чалавека амаль нічога невядома. І пры гэтым, ён быў адным з заснавальнікаў найбуйнейшай беларускай арганізацыі ў ЗША, адным з заснавальнікаў найбуйнейшай беларускай навуковай суполкі на Захадзе, удзельнічаў у беларускім грамадскім жыцці, быў радным (і даволі актыўным нейкі час) Рады БНР. Але адкуль ён, якую меў адукацыю, чым займаўся да прыезду ў ЗША? Яго яшчэ падаюць як прафесара, але прафесарам чаго ён быў - таксама невядома.
За сённяшні дзень, гэта ўжо другі эміграцыйны дзеяч далёка не з апошніх па актыўнасці, пра якога біяграфічных звестак амаль няма. Як ўсё ж шмат яшчэ незробленага ў вывучэнні беларускай эміграцыі...
каляндар,
асобы,
эміграцыя