Памёр Аляксандр Міцкевіч, пляменнік Якуба Коласа

May 01, 2015 18:35

Сумная вестка прыйшла з Нью-Ёрку. 28 красавіка памёр пляменнік Якуба Коласа грамадскі дзеяч Аляксандр Міцкевіч.

Аляксандар Міцкевіч нарадзіўся у вёсцы Мікалаеўшчына ў сям’і Міхаліны Міцкевіч, сястры Якуба Коласа, у 1919 г.

Напярэдадні Другой сусветнай вайны скончыў настаўніцкія курсы і працаваў настаўнікам у Жыгалкаўскай вясковай школе. У 1944 г. выехаў на эміграцыю: Аўстрыя - Францыя - Бельгія. Спрабаваў вучыцца на філасофскім аддзяленні Лювенскага ўніверсітэту, але не скончыў. У 1955 г., атрымаўшы запрашэнне ад дзядзькі - Міхася Міцкевіча (брата Якуба Коласа) - перабраўся ў ЗША. Жыў у Нью-Ёрку.

Быў сябрам Беларуска-Амерыканскага задзіночання, уваходзіў у Галоўную ўправу арганізацыі, кіраўніцтва Нью-Ёрскага аддзелу. Ад 1965 г. быў сябрам рэдкалегіі ды распаўсюднікам газеты “Беларус”.

У 1980-1990-х выдаваў бюлетэнь“Весткі й паведамленьні Нью-Ёрскага аддзелу БАЗА”. Радны БНР.

Больш пра Аляксандра Міцкевіча можна патытаць тут: http://news.tut.by/society/143686.html

асобы, эміграцыя

Previous post Next post
Up