Шкада "конікаў"

Aug 07, 2013 20:13

Толькі што прачытаў навіну - давыд-гарадоцкае свята конікі, на якім я неаднаразова ўдзельнічаў, не ўвайшло ў спіс нематэрыяльнай спадчыны з-за нейкай памылкі ў паперах... Шкада, вельмі шкада, гэтае свята павінна ўвайсці ў сусветны спіс, не тое што ў беларускі... Ніхто нават не ўяўляе, што ў Давыд-Гарадку ў ноч на 14 студзеня праходзіць сапраўдны карнавал...Галоўны ягоны атрыбут - конь, якога гарадчукі робяць з пап'е-машэ ці з іншых матэрыялаў.. Групы карнавальшчыкаў на чале з такім "канём" ходзяць ад хаты да хаты, а пасля збіраюцца на цэнтральнай плошчы, каб параўняцца ў прыгажосці касцюмаў... існуе і адмысловая песня - "Шчодры вэчор", яе трэба цалкам праспяваць, каб атрымаць узнагароду ад гаспадароў, у хату якіх завітала арава карнавальшчыкаў... прызнаюся, песню гэтую наша каманда дакладна не ведае да гэтага часу, дзякуй Богу, з-за адсутнаснасці вакальных дадзеных нас спынялі на першым куплеце

Давыд-Гарадок

Previous post Next post
Up