В МинДАиС состоялся IV Научно-практический студенческий семинар У суботу вярнуўся з Жыровіц, дзе на базе духоўнай Акадэміі адбываўся сумесны навуковы семінар з Гарадзенскім універсітэтам.. Жыровіцкія духоўныя школы сустрэлі нашу студэнцка-аспіранцка-выкладчыцкую дэлегацыю вельмі цёпла і гасцінна, за што ім вялікі дзякуй... Заўсёды люблю ездзіць у Жыровіцы на такія сустрэчы, дзе можна не толькі пагутарыць з цікавымі людзьмі, але і духоўна адпачыць ад гарадской мітусні... На семінары чытаў даклад пра святара Іаана Карчынскага, які прымаў удзел у беларускім руху... Верагодна, мае разважанні выклікалі пэўную цікавасць у семінарыстаў, бо было шмат пытанняў, пры тым на добрай беларускай мове... Яшчэ раз упэўніўся, што гісторыя ўзаемадачыненняў Праваслаўнай царквы і беларускага нацыянальнага руху з'яўляецца нейкай terra incognita, а для некаторых увогуле ашаламляльным адкрыццём.. Таму гэтую тэму неабходна працягваць глыбока даследаваць і папулярна пашыраць, асабліва сярод праваслаўнага духавенства, гістарычныя рэфлексіі якога па-ранейшаму захоўваюць многія элементы "западноруссізма"...