HronoГродно

Feb 08, 2013 21:10

Учора вечарам быў на прэзентацыі чарговай кнігі гарадзенскага краязнаўцы Віктара Саяпіна "HronoГродно. История Гродно на страницах газет 1913 - 1941 гг.". Аўтар, а дакладней укладальнік пазбіраў пад адной вокладкай паведамленні з розных газет (польскіх, беларускіх, расійскіх і першых савецкіх) аб штодзённым жыцці гарадзенцаў і Гародні ў розныя часы: закат імперскага горада, Гародня за польскім часам, пачатак савецкай Гародні... Выйшла даволі няблага і цікава... Прынамсі выдання такога фармату ў Беларусі я яшчэ не сустракаў... Для сябе адкрыў вельмі шмат цікавых фактаў з жыцця Гародні, напрыклад, што першы хакейны матч у Гародні адбыўся 24 студзеня 1932 г., што горад наведвалі такія асобы, як Вольф Месінг і шахматны гросмайстар Алёхін, якога падчас сеанса адначасовай гульні абыграў адзін гарадзенец... Яшчэ раз упэўніўся, што перыёдыка - велімі карысны і цікавы від крыніц... Засмуціла толькі тое, што ў кнізе цалкам адсутнічаюць спасылкі на нумары выданяў...

гісторыя штодзённасці, Гародня

Previous post Next post
Up