Вільня

Dec 09, 2012 20:37

У мінулую нядзелю вярнуўся з "крывіцкай Меккі", як у свой час называў Вільню паэт Жылка... Гэты горад мне заўсёды імпануе, вельмі утульнае і спакойнае месца, чымсьці нагадвае нашу Гародню...)) Шмат будынкаў звязаных з беларушчынай... Нават жыў у гасцініцы Свята-Духава манастыра каля Вострай Брамы так што аўра беларушчыны прысутнічала паўсюль...

Гуляючы з жонкай па гораду зазірнуў на Свята-Ефрасінеўскія могілкі - праваслаўны некропаль у цэнтры Вільні... Нешта падумалася, што ў Беларусі пра гэтыя могілкі мала хто ведае... Многія беларусы, прыязджаючы ў Вільню, імкнуцца на каталіцкія могілкі Роса, дзе пахаваныя Казімір Сваяк, Ядвігін Ш. і ёсць сімвалічныя магілы братам Луцкевічам... Аднак на Ефрасіньеўскіх могілках не менш пахаванняў беларускіх дзеячоў міжваенай пары, напрыклад Міколы Ілляшэвіча, беларускага пасла Паўла Карузы, настаўніка Сяргея Паўловіча, праваслаўных святароў М. Пліса і М. Галянкевіча, якія першыя пачалі здзяйсняць беларускамоўныя багаслужэнні і г.д. Але знайсці гэтыя магілы вельмі цяжка - могілкі надта вялікія і старыя... Мо таму іх і забылі...

У віленскіх архівах працы беларускім гісторыкам хопіць яшчэ на гадоў сто... Знайшоў шмат матэрыялаў пра беларускіх паланафілаў - тэме маёй дысертацыі, паглядзеў нядаўна знойдзеныя дакументы па гісторыі БСРГ, а таксама назбіраў новай інфы пра гарадзенскага святара Іаана Карчынскага - можа напішу пра яго невялікую брашурку. Спадабаўся падыход віленскіх архівістаў да справы капіравання дакументаў - на стацыянарны фоцік ты можаш сфоткаць хоць увесь архіў, але існуюць пэўныя часовыя і грашовыя абмежаванні - 15 хвілін - 15 літаў, 30 хв. - 30 літаў і так да бясконца...))

думкі ўслых

Previous post Next post
Up