Sep 25, 2011 11:32
Выйшла я сёньня ў краму купіць сабе пакушаць. Іду хутка-хутка, тут з пад'езда суседняга дома выбягае беспавадочны аўчар - здаравенны такі кабель, даганяе мяне й лезе да мяне цалавацца. Радасны-радасны такі, прыгае, хвастом маша. Дайшоў са мною да самай крамы, пад бездапаможныя крыкі гаспадара - Клайв, ды дзе????
Дык я гэта аб чым - я очань люблю аўчарак. Я не баюсь ніякіх сабак, я не баюсь ратвэйлераў, аўчарак, стафаў, у любых колькасьцях і памерах. Я нават сланоў не баюсь. Але ж ёмаё гэта я. А выйдзе які-небудзь нервны дзядзечка, і за такія вось беспавадочныя адпускалкі можа быць гаспадару суд, а сабаке смерць. Не рабіце так, людзі, не выпускайце сабаку з пад'езда без павадка, ну калі ласка.
сабакі,
восень