Aug 28, 2011 18:06
1) Лісічка
Я ня ўмею маляваць, я калечны тыпа-мастак, часам мне прыходзяць думкі й вобразы, якія я няўмела шкрабаю на паперы, бо яны пішчаць і душаць мяне, каб я іх паказала сьвету. Сёньня я ехала ў аўтобусе, трымаючы на каленках свой малюнак - дзяўчынка й лісічка. Жанчына насупраць мяне глянула на малюнак і на секунду прасьвятлела тварам. Я камусьці даставіла пазытыўных эмоцыяў)
2) Кэт. Калі мне грусна, больна й страшна, я прыходжу да Кэт, а яна як быццам спіцаю наматвае мае думкі, які падобныя на срэбныя ніткі, і тонкімі бледнымі пальчыкамі разблытвае на іх вузлы. Аднаго няма, яшчэ няма праблемы, а вось няма балючай тэмы, і прынятае рашэньне, і забыты кепскі ўспамін, і не турбуюць больш страшныя сны, што яшчэ цябе мучыла, мілая? Усё? А цяпер укладзем думачкі назад у галаву тваю стрыжаную.
мастацтва,
Кэт,
сябры