Правільная назва
Пытанне пра правільнае выкарыстанне назвы нашай краіны ўпершыню быў пастаўлены перад расійскім кіраўніцтвам на прэс-канферэнцыі Зміцера Мядзведзява для беларускіх журналістаў. Адзін з госцяў папытаў расійскага лідара называць яго краіну Беларуссю: «Восем літар, чацвёртая «а», на канцы - мяккі знак». У адказ прэзідэнт Расii адзначыў, што настойвае на тым, каб нашу краіну звалі Беларусь, а не Белоруссия. Таму ўзнікае слушнае пытанне, чаму калі правільная назва нашай краіны Беларусь, мы карыстаемся кодамі з няправільнай транслітарацыяй. У якасці прыкладу прывяду абрэвіятуру назвы краіны для інтэрнэт дамена (BY) - натуральна вытворнае ад Byelorussia (Інтэрнэт-коды краін гэта двухлітарныя коды якія падтрымліваецца Міжнароднай арганізацыяй па стандартызацыі (ISO/ИСО) у пераліку ISO 3166 Alfa-2 і выкарыстоўваюцца Internet Assigned Numbers Authority (IANA) для кадавання нацыянальных даменаў верхняга ўзроўня (ccTLDs)). Гэта значыць замест BY - павінна быць BL, таму-што найболей удалыя варыянты ўжо заняты іншымі краінамі: BR-Brazil,BS-Bahamas. Такая ж сітуацыя і з аўтамабільным міжнародным кодам BY. Па сістэме ISO- 3166 выкарыстоўваюцца двухлітарныя коды А-2 (BY) і трохлітарныя коды А-3 (BLR). Найвялікі распаўсюд у свеце мае код А-2. Ніхто не забараняе любой дзяржаве звернуцца ў міжнародную арганізацыю па стандартызацыі для змены кода імя ў назве краіны. А як думаеце вы?