пра імшу ў Нотр Дам

Apr 14, 2013 19:46

аб адным з самых прыгожых набажэнстваў у маім жыцьці. у мінулую нядзелю была імша ў Notre Dame de Paris, якую цэлебраваў біскуп Éric de Moulins-Beaufort. за хвілінаў 20 да пачатку адбываецца падрыхтоўка, якую суправаджае фантастычная арганная музыка. у мяне зьявіліся сапраўдныя мурашкі па скуры, калі яна пачалася, да такой ступені гэта было прыгожа.
перад пачаткам была працэдура прыняцьця каталіцтва ў дарослых людзей, якіх было не менш за сорак. а потым было тое, што ўразіла найбольш. камунія. выйшлі сьвятары, да якіх падыходзілі людзі, і атрымлівалі Цела Хрыста ці то ў руку ці то ў рот. галоўным быў выгляд сьвятара. калі ён браў аплатку, ён узносіў яе да мяжы перасячэньня ўласных і чалавека вачэй, і дастаткова доўгі час глядзеў вось так, праз аплатку. зь вялікім супакоем. як жа часта ў нашых касьцёлах заўважаю, як сьвятар падчас камуніі нібы спазьняецца кудысьці, ледзьве не бяжыць, раздаючы аплаткі (куды?)

пакацілася, мне

Previous post Next post
Up