...Кто спит на плече -
Плечом о плечо.
Это дворники с улицы имени Леннона
Не боятся ни мороза, ни голода -
Рок-н-ролльное поколение...
...Гэта, бадай, першая паездка ў Кіеў, падчас якой уласна Кіеву і не атрымалася. Дакладней, не атрымалася таго ўжо стаўшага звычайным чароўнага гораду, куды прыязджаеш як у казку і з прадчуваньнем казкі.
...А былі гэтым разам начны спын, ранішні ціхі Гомель, парк на досьвітку, былі квітнеючыя пушыстыя ліпы на вуліцах Чарнігава, быў дождж за вокнамі ўтульнае кавярні, быў выбуховы канцэрт сэра Пола Маккартні на Майдане, быў жорсткі недасып, была новая фотатэхніка, былі вясёлыя сябры, былі новыя знаёмыя... - што заўгодна, толькі ня Кіеў. А можа, гэта ўсё і ёсьць Кіеў?..Сьвята, якое заўсёды з табою...хіба што толькі Хэмінгуэй пісаў гэта пра Парыж.
Карацей, была Прыгода. І яшчэ да часу падаючых каштанаў дадаўся час квітнеючай ліпы.
...А цуды - яны заўсёды побач.