Я. Сямашка - Армія Краёва на Беларусі. Частка IІ. Пад знакам канцэпцыі "двух ворагаў" (Пачатак)
Забавно, выходит я на днях абсолютно верно
реконструировал возможную разведсеть британской разведки через польскую в оккупированной Польше и СССР. Даже даты смены системы связи правильно понял.
Правда, Семашка, видимо не в курсе подробностей о соглашении ГРУ-поляки. Тогда часть информации у него была бы в абсолютно ясно аргументирована и периодизация была бы сформулирована немного иначе.
Значит, что мы имеем: с февраля 42г. на оккупированную территорию действительно началась заброска разведчиков (частично диверсантов) из Британии, поляков по национальности, занятых в рамках двух систем разведки, несвязанных, похоже между собой на местах: разведки, использовавшей бывшую агентуру польской "Двуйки" и Вахляж - новая разведсеть, создававшая агентуру с нуля. Очень напоминает спецотряды НКВД и группы ГРУ. Тоже были две разные системы, на местах контактировавшие между собою мало. Разведсеть двуйки работает в тесном контакте с АК. Полный аналог НКВД-ЦШПД. Только центр в Лондоне.
В поле внимания разведок обоих типов оказываются прежде всего ж\д линии. Даже резидентуры и агентурные сети выстраиваются именно вдоль этих линий. Причем окончания линий - Смоленск и Харьков, в какой-то момент даже Ростов. Т.е. польская разведка обоих типов выстраивалась структурно как стратегическая разведка Великобритании в тылу восточного фронта немцев. ВБ нуждалась в правильной информации о положении на Восточном фронте.
Но ВБ в отличие от совесткой ГРУ и НКВД не стала выстраивать в тылу немцев своей крупной именно диверсионной сети. поэтому польские отряды обеспечения разведчиков находились близ крупных ж\д центров, но их не стали в 42г. выращивать в диверсионную сеть, аналогичную партизанской системе Беларуси или Полесья-Волыни. Хотя в общем могли. Стоило просто переформатировать задачи равзедсети, ввести туда больше диверсий в интеерсах фронта. Тогда в тыл нецмам начать забрасывать подготволенных дивесрантов большим количеством. как делали ГРУ и ЦШПД. Потом быстро формировать в труднодоступных регионах освобожденнные зоны для приема самолетов со взрывчаткой и прочим оебспечением, наращивать численность АК для защиты этих зон и усиления диверсионной деятельности на коммуникациях, и для вывода из хоз оборота немцев людской силы и территорий.
Нечто подобное британцы сделали в 44-м, но было уже поздно. В принципе, все понятно: польское напарвление для ВБ было вторсотепенным в плане боевых задач. Там нужна была лишь стратегическая разведка и профессиональная хорошо законспирированная разведсеть, способная при каких-то обстоятельствах к политическому влиянию на правительства ВЕ стран после краха Германии. если к полському сопротивлению в 42-43гг. подойти с такой чтоки зрения - в его оснвое оргядро в виде составленной и поляков британской разведсети, действующей в инетерсах Британии, тогда деятельность АК выглядит абсолютно логичной: никакой массовой партизанки вплоть до второй половины 43г. И т.д. Структура разведсети и системы упарвления АК - разведывательные резидентуры в городах, политчисекие контакты резидентур с остающимися и после разгрома Германии социально значимыми фигурами, в католчисеком клире прежде всего. Небольшой террор против немцев в пропагандистских целях. Отряды АК и Вахляжа близ городов дислокации резидентур и отдельных разведчиков, как правило ж\д центры. В отдаленных гегографически труднодоступных районах - пункты связи. Отряды АК небольшие. Акцент - на разведсеть в населенных пунктах и инфильтрацию в немецкие органы власти по этой причине ("стоять с ружьем у ноги" и "готовиться")
Видимо, если бы немцы не развязали межэтнического конфликта поляков с украинцами, литовцами, латышами и белорусами АК в заметную вооруженную силу в ЗБ\ЗУ вообще бы не выращивалась.
Какие рации использовала в 42-43гг. польская разведсеть? Советские? Материальное обеспечние польской разведки в 42г.. вроде, лежало на советской стороне. Но тогда нужен центр ретрансляции сообщений из ильны, Белосток, Бреста.... на москву где-то чуть восточнее линии Брнановичи Пинск-Сарны. Узел связи Линькова (Банова) возник только в июле-августе 42г. на Князь-Озере. Тогда где мог быть узел весною 42г., например? Узел связи для полськой разведки по линии ГРУ был создан под Московю в Серебрянном Бору весною 42г. и работал как минимум до конца июля 42г. Т.е. до введение в действия узла Линькова. Значит, он пользовался каким-то ретранслятором восточнее указанной линии...
Со второго полугодия 42г. и вплоть до разрыва дипотношений СССР с парвительством Сикорского 13.0443, или точнее вплоть до приказа совсетким партизанам атаковать АК 22.06.43 поляки могли пользвоаться ретранслятором Линькова 9если не имели своего параллельного). И обязательно должны были выстраивать свою независимую систему связи, ориентированную на Лондон минуя Москву. Во всяком случае в июне 43г., как видно из текста, они оказались споосбны легко перейти на эту систему. Кстати аргумент в пользу того, что до 22.06.43 поляки использовали все таки Линькова и Серебрянный бор.
Интересно, где у поляков был центр разведсети в тылу Восточного фронта в 42г. - первой половине 43г.? Логичнее всего - в районе нарочи близ Вильны. Отряд обеспечения главной - виленской резидентуры в регионе. Видимо, отряд Кмитица. Труднодоступный озерный край. Летом 42г. уходя на Полесье Линьков именно в этот регион отправил одну из оставляемых им по своем пути групп, оставшихся с ним на связи. В начале зимы 43г. именно в этот регион совершил зачем-то рейд на санях во главе 400 партизан сам Лобанок. Рейд был очень хорошо вооружен, информация о нем невелика, хотя такого рода рейдов в то время почти никто не совершал, уникальный рейд, ценой ослабления всей партизаснкой зоны в районе Лепеля в случае неудачи. Марков - КПЗБ, ЦШПД - в контакте с Кмитицем в 41-42гг. Удобное место для снабжения по воздуху - ориеннтиром самолетам ночами служили озера, потому партизаснкие аэродромы старались делать у озер. Нет, логично ожидать узла связи в виде 1 или нескольких радиостанций в районе Нарочи уже осенью 41г. и уж точно - весною 42г., когда заработал полський узел связи в Серебрянном Бору.
Еще одно свидетельство о соглашении ГРУ-польская разведка:
"30 ліпеня 1941 г. савецкі пасол у Лондане Іван Майскі і генерал Уладыслаў Сікорскі падпісалі пагадненне пра нармалізацыю адносінаў паміж урадамі СССР і Польшчы і сумеснай барацьбе з Германіяй. У сітуацыі, калі Польшча стала перакідным мастом з Германіі на Усходні фронт, узрастала і роля ЗВЗ. Пра гэта сведчыць і тое, што па радыёстанцыі "Вісла" была ўстаноўлена прамая радыёсувязь паміж кіраўніцтвам ЗВЗ і камандаваннем Чырвонай Арміі."
Что это за радиостанция "Висла"?
Прикидываю, так вот.
***
У новых абставінах
"Ціхацёмныя"
"Вахляж"*
"Вахляж". Участак III.
"Вахляж". Участак IV. Мінскі кірмаш
"Вахляж". Участак IV. Мінская трагедыя
"Вахляж". Участак V.
У новых абставінах
Да канца 1940 г. штабам генерала Стэфана Равецкага ("Грота") у Варшаве быў падрыхтаваны план практычных дзеянняў ЗВЗ. План атрымаў назву "Аператыўны рапарт 54". Ён прадугледжваў, што:
- Польшча будзе вызвалена ў выніку ваенных аперацыяў заходніх саюзнікаў:
- напярэдадні паражэння Германіі ў Польшчы ўспыхне ўсенароднае паўстанне. Меркавалася, гэта будзе аднаразовая ўзброеная акцыя, на першапачатковым этапе - у сярэдняй Польшчы. Гэтаму павінны былі спадарожнічаць разбурэнні камунікацый і сувязі. Пасля перыяду самастойных дзеянняў (два-тры дні) паўстанне намячалася ўзмацніць дапамогаю з паветра - скідваннем зброі, боепрыпасаў і дэсантаў часцей польскіх узброеных сілаў на Захадзе;
- галоўная мэта паўстання - узяцце ўлады ў свае рукі на ўсіх землях у рамках граніцаў да верасня 1939 г. У тым ліку і на "Крэсах Всходніх". (Чужая зямля, як бачна, стала сваёю. Лёгка гісторыя забываецца!)
У аснове плана ляжаў загад генерала Уладыслава Сікорскага, прэм'ера эмігранцкага ўрада і вярхоўнага галоўнакамандуючага польскімі ўзброенымі сіламі, ад 18 чэрвеня 1940 г. Ён прадпісваў ўстрымлівацца да пары да часу ад ваенных дзеянняў, што адпавядала канцэпцыі "двух ворагаў", паводле якой Германія і СССР павінны былі абяскровіць сябе ў будучай вайне, а да таго часу дзейнасць ЗВЗ абмяжоўвалася сабатажам і разведкаю.
21 студзеня кур'ер па асобных даручэннях паміж Варшавай і Лонданам палкоўнік Казімір Іранэк-Асмецкі накіраваўся з гэтым планам на берагі Тэмзы. На стол генерала Сікорскага "Аперацыйны рапарт 54" лёг ажно 25 чэрвеня 1941 г., калі ўжо немцы напалі на СССР. Гэта істотна мяняла ваенна-палітычную сітуацыю, рабіла поўнасцю неактуальным план штаба "Грота". Трэба адзначыць, і пасля нашэсця немцаў на нашу краіну, стратэгія і тактыка польскага ўрада ў Лондане абапіралася на ваенную канцэпцыю Вялікабрытаніі, якая ў той момант яшчэ не прадугледжвала адкрытай узброенай барацьбы з акупантамі.
30 ліпеня 1941 г. савецкі пасол у Лондане Іван Майскі і генерал Уладыслаў Сікорскі падпісалі пагадненне пра нармалізацыю адносінаў паміж урадамі СССР і Польшчы і сумеснай барацьбе з Германіяй. У сітуацыі, калі Польшча стала перакідным мастом з Германіі на Усходні фронт, узрастала і роля ЗВЗ. Пра гэта сведчыць і тое, што па радыёстанцыі "Вісла" была ўстаноўлена прамая радыёсувязь паміж кіраўніцтвам ЗВЗ і камандаваннем Чырвонай Арміі.
Лонданскае пагадненне "Майскі-Сікорскі" не прывяло да фундаментальных пераменаў у стратэгіі ўрада Сікорскага. Ён у далейшым разлічваў на вызваленне Польшчы заходнімі саюзнікамі. Альбо пры іх рашальным удзеле. ЗВЗ па-ранейшаму прадпісвалася не ўступаць у актыўную ўзброеную барацьбу з акупантамі, прытрымлівацца прынцыпу "эканоміі крыві", што, пэўна, можна зразумець. За аднаго ліквідаванага немца расстрэльвалі 10-15 палякаў Абмежаваная барацьба, засяроджванне намаганняў на падрыхтоўцы ўсеагульнага ўзброенага паўстання, разведка, сабатаж, дыверсіі - такім заставаўся дыяпазон дзейнасці ЗВЗ у 1941 г., калі на вялізным фронце ад Баранцавага да Чорнага мораў кіпела барацьба, калі СССР фактычна сцякаў крывёю.
Узгадненне пачынанняў ЗВЗ з ваеннымі планамі Вялікабрытаніі было ўскладзена на англійскую службу Special Orqanization Executive (SOE) - (Упраўленне спецыяльнымі аперацыямі), створаную летам 1940 г. у рамках ваенна-эканамічнага міністэрства. 3 1940 г. з ёю цесна супрацоўнічаў 4-ы аддзел* штаба польскага вярхоўнага галоўнакамандавання ў Лондане. SOE рэалізавала стратэгію брытанскай ваеннай палітыкі, у тым ліку - вызначала накірункі ЗВЗ - АК, ускладала на першапачатковай стадыі гітлераўскага нашэсця на СССР на іх арганізацыю разведкі, дыверсіяў і сабатажу. Гэта былі галоўныя задачы палякаў. Павел Марыя Лісевіч у кнізе "Безіменныя" гаворыць пра той перыяд, у прыватнасці, наступнае: "Англійская разведка развівала сваю дзейнасць не толькі на тэрыторыі Польшчы. Існуюць сляды англійскай разведкі, скіраваныя на Савецкі Саюз".
* Аддзел, які непасрэдна займаўся каардынацыяй падпольнага руху ў Польшчы і адказваў за сувязь Варшавы з Лонданам.
Тое, што рыцары плашча і шпагі туманнага Альбіёна, здаўна, мякка кажучы, былі нераўнадушныя да сакрэтаў СССР, у часе Вялікай Айчыннай вайны таксама, хоць дзяржавы і выступалі саюзнікамі ў барацьбе супраць немцаў, ні для каго не навіна. Павел Марыя Лісевіч падкрэслівае другое: англійская сакрэтная служба ў сваім імкненні пранікнуць на акупаваную немцамі тэрыторыю Савецкага Саюза выкарыстоўвала магчымасці разведкі ЗВЗ - АК. Гэта ведалі ўсе. Асабліва чэкісты. Гэтая акалічнасць вельмі важная для разумення таго, чаму ў будучым з лютаю зацятасцю органы савецкай контрразведкі праследавалі асабліва тых акаўцаў, якія прайшлі падрыхтоўку ў Англіі і былі дэсантаваныя на самалётах у Польшчу, а адтуль перакінуты на Беларусь, Літву і на Украіну, і прычым не толькі разведчыкаў.
Значную частку разведвальнай сеткі былога 2-га аддзела генштаба Войска Польскага перанялі ЗВЗ - АК. Сюды ў ходзе аб'яднання сілаў польскага падполля былі перададзены разведвальныя падраздзяленні іншых канспіратыўных арганізацыяў, напрыклад, спецгрупа "Мушкецёры", створаная капітанам Стэфанам Віткоўскім ("Тэнчыньскі"). Гэтая група мела непасрэдны кантакт з англійскай разведкай. Сетка разведкі ЗВЗ - АК ахоплівала Польшчу, Трэці рэйх і яго саюзнікаў, а таксама акупаваную тэрыторыю СССР. Разведаддзелам штаба ЗВЗ - АК па чарзе кіравалі: падпалкоўнік Вацлаў Бэрка, падпалкоўнік Мар'ян Дробік, палкоўнік Казімір Іранэк-Асмецкі.
Стратэгічная разведка ЗВЗ - АК з дапамогаю тэрытарыяльных разведорганаў сістэматычна збірала ваенную, эканамічную, палітычную і тэхнічную інфармацыю, яна аналізавалася ў ваенна-даследчым бюро 2-га аддзела штаба (кіраваў падпалкоўнік Богдан Зяліньскі). У ходзе аналізу ўдавалася расшыфроўваць важныя рашэнні камандавання вермахта.
Сістэматычныя назіранні за перамяшчэннем часцей вермахта па тэрыторыі Польшчы не толькі дазволілі "вылічыць" тэрмін удару па СССР, але і ўстанавіць на 70 працэнтаў дыслакацыю і накірункі наступлення нямецкіх ударных груповак. Усе вынікі гэтага аналізу напярэдадні нападзення фашысцкай Германіі на СССР былі перададзены ў штаб вярхоўнага галоўнакамандуючага польскімі ўзброенымі сіламі ў Лондане.
У 1941-1943 гг. істотную ролю адыгрывала разведка на важнейшых транспартных магістралях. Пастаяннае назіранне за перамяшчэннямі нямецкіх войскаў і тэхнікі ў бок фронту і назад давалі магчымасць здабываць інфармацыю пра намеры немцаў.
Разведка ЗВЗ - АК раскрыла нямецкую шыфравальную сістэму. Было ўстаноўлена, што лічбы ад 100000 да 300000 азначалі ваенны эшалон з жывой сілай, звыш 300000 - з тэхнікай і амуніцыяй, звыш 600000 - эшалоны з фронту, у тым ліку з раненымі. Былі таксама ўстаноўлены кодавыя назвы перамяшчэння часцей вермахта на фронт і з фронту, Напрыклад, разведцы ЗВЗ - АК стала вядома, што перакідка танкавай дывізіі "Герман Герынг" у перыяд з 29 сакавіка да 2 красавіка з паўднёвай Францыі праз Львоў на Усходні фронт адбывалася пад кодавай назвай "Брунгільда", што для гэтага трэба 75 эшалонаў і г. д.
Дзякуючы скрупулёзнаму аналізу перамяшчэнняў па чыгунках і шасейных магістралях, АК патрафіла зарыентавацца, што кірунак нямецкага наступлення ў 1942 г.- не Масква, а паўднёвая частка Усходняга фронту. Пра маштабы разведкі на лініях камунікацыяў сведчыць той факт, што толькі за першы квартал 1944 г. было зарэгістравана 15107 ваенных эшалонаў, прычым вызначылі, што 8520 з іх накіроўваюцца на фронт.
Разведцэнтр ЗВЗ - АК тэрыторыю СССР, прылеглую да лініі фронту, падзяліў на "экспазітуры", участкі, якія ў сваю чаргу складаліся з "пляцувак" (разведвальных пастоў) - пастаянных і рухомых. Пляцуўкі рухаліся ўслед за лініяй фронту. Для каардынацыі ўсёй работы на ўсходнім накірунку ў разведцэнтры быў створаны сектар "Усход" пад кодавай назвай "ВВ-72", пазней -"Пральня". Рэзідэнтуры Варшаўскага цэнтра знаходзіліся ў Беластоку, Брэсце, Львове, Цярнопалі, Станіславе (Івана-Франкоўск). Участак-1 (паўночны) ахопліваў паўночную частку Палесся, а таксама тэрыторыю ад Дзвіны да Ленінграда. Кіраўніцтва ўчастка-1 знаходзілася ў Баранавічах. Участак-2 з цэнтрам у Вільні ахопліваў на поўначы Дынебург (Дзвінск, Даўгаўпілс), а далей на Усход - Полацк, Віцебск, Смаленск. Рэзідэнтамі ў Вільні па чарзе з'яўляліся: ротмістр Томаш Зан ("Олесь"), ротмістр Гіцэвіч, паручнік Францішак Мішчак ("Сільва").
Між іншым, толькі праз шмат гадоў пасля вайны шырокай польскай грамадскасці стала вядома, што віленская разведка ЗВЗ - АК спрабавала пранікнуць у тайну нямецка-літоўскіх перагавораў летам 1939 г. Аб гэтым сведчыць нядаўна адкрыты архіў былога ўпраўлення бяспекі ў Быдгошчы. Восенню 1949 г. тут адбыўся судовы працэс над трыма афіцэрамі АК - Вітольдам Мільвідам, Ежы Лазіньскім і Уладыславам Субартовічам, супрацоўнікамі контрразведкі Віленскага штаба АК з так званай групы "Цэцылія". 3 верасня 1949 г. усе трое былі прыгавораны да смяротнага пакарання, 12 лістапада таго ж года расстраляны. Захаваліся матэрыялы следства па іх справе.
На адным з допытаў падпаручнік Мільвід расказаў аб безвыніковых пошуках арыгінала нейкага тайнага пагаднення паміж Літвой і немцамі летам 1939 г. Вітольд Мільвід сцвярджаў, што ў червені 1943 г. пісьменнік, член дыверсійнай віленскай групы Сяргей Пясэцкі даведаўся ад знаёмага журналіста і пісьменніка Юзэфа Мацкевіча (пра яго ўпамінаецца ў раздзеле "Віленская канспірацыя" гэтае кнігі), што ардынатар Віленскай епархіі, епіскап Ратайкіс хавае ў сваім прыватным архіве па вул. Велькай якісьці тайны дакумент. Меркавалася, гэта быў тэкст тайнага дагавора паміж трэцім рэйхам і Літвой, па якім Германія гарантавала далучэнне да Літвы Вільні і Віленшчыны. Пры гэтым немцамі вылучалася ўмова, у адпаведнасці з якой урад Літвы згаджаўся на стварэнне на гэтай тэрыторыі нямецкіх ваенных базаў. Дагавор меркавалася падпісаць летам 1939 г., мабыць, у часе візіту Гітлера ў Клайпеду.
Безумоўна, такую інфармацыю разведка АК не магла прапусціць міма вушэй. Загад быў адназначны: дакумент трэба выкрасці. Для даследавання тапаграфіі прылеглай мясцовасці, распазнання плана схемы будынку ў рэзідэнцыю епіскапа накіравалася разведчыца "Люцына" (прозвішча невядома). Каб сабраць неабходныя звесткі пра размяшчэнне пакояў, абстаноўцы ў кватэры ардынатара, трэба было прыдумаць важную прычыну для візіту. "Люцына" сказала, што прыйшла параіцца наконт скасавання шлюбу. Але далей канцылярыі яе не пусцілі. Тады ў рэзідэнцыю епіскапа паспрабаваў прабрацца сам Сяргей Пясэцкі. Яму таксама не пашанцавала.
Канешне, у той час у Вільні ніхто не падазраваў пра існаванне, а тым больш - змест , тайнага пратаколу "Молатаў-Рыбентроп". Згодна з яго першапачатковым варыянтам ад 23 жніўня 1939 г., як вядома, Літва павінна была апынуцца ў сферы нямецкага ўплыву, у сувязі з чым інтарэсы Літвы на Віленшчыне прызнаваліся Германіяй і Літвой.
Пазней немцы адракліся - узамен на Люблінскае ваяводства - ад "апекі" над Літвой, гэта адлюстравалася ў пагадненні аб граніцах, заключаным з СССР 28 верасня 1939 года. Як было на самай справе з тайнымі перагаворамі паміж Германіяй і Літвой, ці існавала дамоўленасць на гэты конт паміж Гітлерам і Сметона, на жаль, яшчэ не высветлена да цяперашняга часу.
3 участка-2 (віленскага) восенню 1941 г. быў выдзелены самастойны ўчастак-2А з цэнтрам у Мінску, якім спачатку кіраваў ротмістр Юзэф Сьфіда ("Юстын"), а пазней, з красавіка 1942 г., інжынер-хімік педагог Гражына Ліпіньска ("Данута"). Абавязкі сувязной мінскай рэзідэнтуры выконвала на пачатку Яўгеня Рубан, з якой "Юстын" яшчэ ў 1939-1940 гг. сумесна партызаніў у атрадзе легендарнага ў Польшчы маёра "Хубала".
Пра "Дануту" хацелася б сказаць асобна. Яшчэ ў даваенны час, студэнткаю, а затым асістэнткаю Варшаўскага політэхнічнага інстытута, яна пазнаёмілася з выкладчыкам гэтай ВНУ прафесарам Вацлавам Іваноўскім - вядомым дзеячам беларускага нацыяналістычнага руху. У 1938/39 навучальным годзе працавала ў Гародні дырэктарам гарадскога вытворчага аб'яднання для жаночых школаў. 3 восені 1939 г. - актыўная ўдзельніца Гродзенскага падполля. Канспіратыўная арганізацыя была разбіта органамі НКУС у 1939 г., яе члены арыштаваны і асуджаны ваенным трыбуналам. Тэрмін пакарання Гражына адбывала ў Мінскай турме. У чэрвені 1941 г. у час эвакуацыі турмы на Усход адважнай маладзіцы ўдалося ўцячы. Вярнулася ў Варшаву.
Тым часам Вацлаў Іваноўскі апынуўся ў Мінску, немцы прызначылі яго бургамістрам горада. Лічыўся адной з галоўных фігур у асяродку беларускіх дзеячаў. Зімой 1942 г., будучы па нейкіх справах у Варшаве, выпадкова сустрэў Гражыну Ліпіньску і прапанаваў ёй працу ў Мінскай гарадской управе. "Данута", якая пад той час была звязана, у рамках канспіратыўнай работы, з разведкай АК, са згоды свайго кіраўніцтва прыняла прапанову Іваноўскага і, здабыўшы верагодныя дакументы, пачала працу ў Мінскай гарадской управе і... адначасова ў разведцы. Пасля арышту немцамі ў сакавіку 1942 г. "Юстына" ўзначаліла разведвальны ўчастак-2А. Гэтую функцыю паспяхова выконвала да 3 ліпеня 1944 г.- моманту вызвалення Мінска ад фашыстаў. Была арыштавана органамі НКДБ. У Польшчу вярнулася ў 1956 г. У 80-я гады напісала кнігу ўспамінаў "Калі я забуду пра іх...", прысвечаную перыпетыям ваеннага жыцця. Назва кнігі даволі шматзначная: хачу і не магу забыць ваеннае ліхалецце; дарагія людзі памятаюцца заўжды; калі я забуду пра іх - будзе дрэнна мне...
Такім чынам, ужо на пачатку Вялікай Айчыннай вайны польскія разведвальныя пасты былі створаны на лініі Рыга - Даўгаўпілс - Мінск - Мазыр - Жытомір - Вінніца. Як сведчыць Павел Марыя Лісевіч, яшчэ ў чэрвені 1941 г. адзін з кіраўнікоў Варшаўскага разведцэнтра падпалкоўнік Францішак Герман даў заданне паручніку Аляксандру Куніцкаму, які ў той час быў рэзідэнтам разведкі ЗВЗ у Брэсце, перакінуць на акупіраваную тэрыторыю СССР трох сувязных сектара "ВВ-72" з радыёстанцыяй. Непасрэдна перакідку сувязных арганізаваў Тадэвуш Шчур ("Дуда"), ён уладкаваў іх на працу ў ваенную аўтакалону на пасады аўтамеханікаў. Іх залічылі ў склад нямецкай часці, якая накіроўвалася на паўднёвы ўчастак Усходняга фронту. У выніку польскія разведчыкі амаль легальна дабраліся ў раён Растова-на-Доне, дзе эфектыўна вялі разведвальную работу.
Для сувязі польскіх разведгруп з цэнтрам выкарыстоўваліся розныя нямецкія фірмы, якія працавалі на вермахт, а таксама ваенна-будаўнічая арганізацыя Тодт, у якую прымалі на працу і палякаў. Дастаткова сказаць, што з 1 сакавіка 1942 г. па 29 лютага 1944 г. на акупаваную немцамі тэрыторыю СССР было выслана каля 2300 кур'ераў варшаўскага разведцэнтра. Нядрэнна была наладжана і радыёсувязь. Пачынаючы з чэрвеня 1943 г. сувязь камандавання АК з абшарамі і акругамі адбывалася з дапамогай радыёцэнтра "Порт", які дзейнічаў у Англіі, а пад канец 1943 г. гэтыя функцыі пераняў радыёцэнтр "Ютшэнка"* на тэрыторыі Італіі. Рэзідэнтура стратэгічнай разведкі ўчастка 2А ў Мінску мела сваю радыёстанцыю. Такімі радыёстанцыямі валодалі таксама валынская і харкаўская рэзідэнтура.
* Ранішняя зорка.
Побач з разведкай далёкага радыуса дзеяння ў акругах ЗВЗ - АК былі арганізаваныя лакальныя разведгрупы. Напрыклад, у Навагрудскай акрузе гэта была самастойная служба, якая падпарадкоўвалася толькі каменданту. Узначальваў яе падпаручнік Стэфан Федаровіч. У Віленскай акрузе разведвальная ячэйка была створана ў рамках Бюро інфармацыі і прапаганды (БІП), прымаючы пад увагу добрую тэхнічную і паліграфічную базы бюро.
Па ацэнках польскіх даследчыкаў, эфект працы разведкі ЗВЗ - АК на ўсходнім накірунку быў надзвычай прадукцыйны. Яна сістэматычна давала камандаванню поўнае ўяўленне пра дзеянні нямецкіх сухапутных і паветраных сілаў на гэтым фронце, а таксама пра ваенна-эканамічны патэнцыял ворага па-за ўсходнімі граніцамі рэйха. Работа разведкі ЗВЗ - АК атрымала высокую ацэнку англійскай Інтэліджэнс Сервіс: "Польская разведка з'яўляецца нашай найлепшай крыніца інфармацыі, датычнай усходняга фронту" (С. Карбоньскі. Польская падпольная дзяржава. Парыж. 1975). Ацэнка польскай разведкі савецкімі разведчыкамі нам невядома. Нават у час вайны з немцамі ў большай ступені гэта былі праціўнікі, чым саюзнікі, а праціўнікі, як вядома, адзін аднаго хваліць не любяць.