2023 -- 2020 Вынікі дзейнасьці новых эмігрантаў. Новая Беларусь ?

Aug 25, 2023 17:33


Кароткі нарыс сучаснай гісторыі «прачнуўшыхся»

І} Эмігранты. Чаму ?

II Эмігранцкія Структуры

III}Святлана Ціханоўская ад «выкінутай» з Беларусі да Лідэра

1) Падтрымка Вільні

2)Стварэньне «Офіса»

а]чаму не «Тройка»?

б] Дарадцы

с] утварэньне Кабінэту і «праблемы»

IV} “НАУ»-- «НАК»

V} План «Перамога»

VI} Кім ёсьць спадар Сахашчык ?

VIІ} Што для насельнікаў РБ ?

VIII} Агульныя праблемы

Высновы:

,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,

Эмігранты. Чаму ?

Уцекачы-2020 вымушаны шукаць бясьпечнага месца не ў Беларусі.....

2020 год ,нарэшце, паказаў усім людзям, што Александр Лукашенко ,агент расейскага «КГБ» (ФСБ), «колхозник», псыхічна хворы чалавек, з дзіцячымі комплексамі , паказаў , што ён ёсьць Тэрарыстам у абсалютным сэнсе, бязь усялякіх абмежаваньняў. А мараль, хрысціянскія прынцыпы , «Праваслаўны атэіст» і раней , усе 10-ць, адкідаў.

Насельнікі РБ павінны былі зразумець сутнасьць бандыта Лукашенко пасьля 19.12.2010г. ... Але дыктатура вельмі эфэктыўна «прыкрыла» чарговае злачынства Лукашенко, арганізаваным дыктатурай «террактом» у мэтро (2011г.) {Тренировка была в 2008-м)

І вось гарачы жнівень 2020 -га і далей.... Брутальныя «спецсродкі», гумавыя кулі зблізку, ЗАБОЙСТВА мірных культурных беларусаў, якія вышлі на пратэсты ў сваіх гарадах....



Больш за 50 000 людзей дыктатура сталінскага тыпу ужо пакарала праз « временами не для законов» рознымі спосабамі, больш 5000 палітычных вязьняў,... і забойства «палітычных» за кратамі, катаваньні і арышты, арышты кожны дзень і зараз, 3 года пасьля пратэстаў.

Александр Лукашенко ,агент расейскага «КГБ» (ФСБ) нарэшце ажыцьцявіў сваю мару ( «порядок Гитлера») якую ён выказаў публічна ў 1995 г. Засталося толькі «организовать» газавыя камэры ... Але пачатак ёсьць.. 50 чалавек у камэры на 4-х месцы пры 30 градусах сьпякоты... Паліваньне камэры вадой з хлорам..і г.д.

І сёньня, калі звар'яцелыя сабакі тэрарыста кідаюць людзей за краты нават толькі за тое, што ён, яна, сваякі апазыцыянэра.... ( Я 15,10 год таму папярэджваў беларусаў аб «узбекизации» и «туркменизации»), то бок «сваякі таксама вінаватыя».... Вярнулася сталінскае «быў бы чалавек ---- ‘’статья“ найдётся»…..

Зразумела , што ў такой сытуацыі, КОЖНЫ насельнік РБ можа апынуцца за кратамі і нішто яго не абароніць, ані пасада, ані грошы....

Адпаведна,масавая эміграцыя насельнікаў РБ пачалася ў 2020 і працягваецца і зараз. Ёсьць розныя лічбы, але большасьць экспэртаў згодны, што больш 500 000 ..выехала з Беларусі.

Хто яны - гэтыя новыя імігранты? Перадусім трэба адзначыць, што менавіта «старая апазыцыя» (то бок сябры апазыцыйных палітычных партый у РБ) , у большасьці, не «гуляла па вуліцах), бо ведала «вынік» .... Адпаведна, «старая апазыцыя» засталася ў Беларусі. Так, іх лідэры кінуты за краты, некаторыя эмігрыравалі. Але новыя уцекачы -эмігранты - гэта, менавіта «прачнуўшыеся», пасьля 25 год ( я лічу пасьля незаконнага «рэфэрэндума» 1995)

сьпячкі і прыстасаваньня да дыктатуры. Вось гэтыя людзі , звычайныя «белорусы» для якіх уласнае камфортнае жыцьцё была заўсёды найважнейшай каштоўнасьцю. У большасьці - гэта людзі - «сярэдняя кляса» ,ня столькі па даходах , а перадусім, па здольнасьці ДУМАЦЬ.

Гэта людзі - , у асноўным, і сярэдняга ўзросту, але і маладых многа, якія «выкарысталі шанец»...Бо (да 2018-2019 гг.) калі можна была верыць «апытаньням» , больш 70 % маладых насельнікаў РБ марыла ВЫЕХАЦЬ і ЖЫЦЬ ў заходніх краінах.

Варта паўтарыць прычыны, чаму людзі выйшлі на пратэсты.

Галоўныя: 1) 2020 г.(пандэмія) значнае пагаршэньне эканамічнага стагну. 2) Лукашенко- гэты нечалавек,вельмі моцна «оскорбил» усіх насельнікаў сваімі насьмешкамі над хворымі СОVID , абсалютным ігнараваньнем пандэміі 3) 9 ЖНІЎНЯ 2020. Усе людзі бачылі,што абсалютная большасьць выбарцаў стаіць у чэргах з «белымі стужачкамі» . Многа была праўдзівай інфармацыі і ад «членов избирательных комиссий»… І суперцярпялівасьць белорусаў, знікла ў момант; абсалютна неадэкватная брутальная агрэсія,з забойствамі, мірнага Чалавека лукашенкаўскімі ачмурэлымі «сабакамі». .... Менавіта сінэргія гэтых прычынаў вызваліла бунт\\\

Спроба тлумачэньня некаторымі «супераптымістамі» , што насельнікам РБ дыктатура абрыдла ёсьць абсалютнай наіўнасьцю і неразуменьнем псыхалёгіі насельнікаў РБ, якія спакойна жылі пад дыктатурай 25 год. Дарэчы, так званы «референдум» для «конституции» ў 2022 -м, яшчэ раз паказаў, што «овечки» ціха пашлі туды, куды іх пагналі... ( Дарэчы, абсалютна неправільная ПРАПАНОВА «Офіса С.Ціханоўскай» : удзельнічаць у галасаваньні., з падказкі «палітолагаў»)

Дык вось, такія «прачнуўшыеся», часова абураныя , ( большасьць) апынуліся за граніцамі Беларусі. Няма агульных ( для 500 000) сац.апытаньня:» ШТО ?» і «ЯК»?» яны думаюць....Але, калі глядзець на акцыі «салідарнасьці», на нядаўні «маратон” дапамогі «палітвязьням».... на «маршы», «пікеты» беларусаў- эмігрантаў у розных краінах....То атрымліваецца, што «беларусамі» сябе лічаць 25000 - 30 000 грамадзян РБ, то бок каля 5% ! (ад 500 000) Больш таго, галоўны ідэнтыфікатар Нацыі, Этнасу , то бок, МОВА, тут, БЕЛАРУСКАЯ МОВА, нават за 3 года эміграцыі ня стаў каштоўнасьцю для «белорускіх» эмігрантаў. Курсы «Мова - нанова» не ўзьніклі , для «прачнуўшыхся» ! Нават «Нацыянальны Лідэр» Сьвятла Ціханоўская пачала рэгулярна карыстацца Беларускай мовай, толькі пасьля 2-х гадоў сваёй дзейнасьці. Гэту « асаблівасьць» белорусов заўважылі польскія вышэйшыя чыноўнікі, аб чым сьведчаць іх публічныя звароты («захаваць беларускую ідэнтычнасьць, сваю [беларускую] мову) да беларусаў- імігрантаў-«прачнуўшыхся» . Гэта Зварот міністра замежных спраў Польшчы Збігнева Раў , што вельмі выразна падкрэсьліла  віцэ-маршалак польскага парляменту Малгожата Госеўска , 9 жніўня 2023 г.\\\ Падрябязьны аналіз сутнасьці эмігрантаў-«прачнуўшыхся» пакідаю для сацыёлагаў.

Трэба асабліва падкрэсьліць, што маладыя-«прачнуўшыеся» далучаліся да пратэстаў 2020-га, больш для цікавасьці ( і «как все»), для іх «гуляньне па вуліцах» было толькі прыгодай.. ( ёсьць шмат сьведчаньняў таго). Менавіта таму , яны ,апынуўшыся ва эміграцыі, паміж «півам» і «грамадзянскімі акцыямі» выбіраюць піва ( у абсалютнай большасьці). Ці можна іх «зацікавіць Беларусьсю « ?

Мая выснова: Абсалютная большасьць белорускіх імігрантаў (90 %) занятая выключна сваімі асабістымі справамі , уладкаваньнем камфортнага жыцьця на «новым месцы» ,і іх, зноўку «политика  не интересует»… Вось гэта і ёсьць ( стаўленьне да Мовы, таксама) галоўнае адрозьніваньне «белорусов» ад армян (пасьля 1992г. Выехала з Армэніі больш 1000000 грамадзян) , тым больш ад палякаў.....

II} Эмігранцкія Структуры

Эмігранты ўтварылі шэраг арганізацый , якія былі афіцыяльна зарэгістраваны ў краіне знаходжаньне, альбо не... Перадусім, трэба адзначыць «палітычныя»... Гэта «Офіс Сьвятланы Ціханоўскай» , потым «Кабінэт» ( у Вільні) і «Народное антикризисное управление» (НАУ) , спадара Паўла Латушка (Варшава). Потым, важныя «БАЙСОЛ»,пад кіраўніцтвам Андрэя Стрыжака і, «БАЙПОЛ» , пад калектыўным кіраўніцтвам. Крыху аб іх дзейнасьці, аб больш вядомых.

«БАЙСОЛ»,пад кіраўніцтвам Андрэя Стрыжака , выконвае выключна важную функцыю «саломінкі для тонучага» , зьбірае грашовыя ахвяраваньня і накіроўвае грошы для пільна патрабуючых, ахвярам ГУЛАГа расейскага агента , Лукашенко. Але «БАЙСОЛ» таксама дапамагае людзям у Беларусі бясьпечна выехаць (выйсьці) з тэрыторыі Беларусі.

«БАЙПОЛ» , пад калектыўным кіраўніцтвам ( менавіта так заявілі сябры гэтай арганізацыі ) .Трэба ўдакладніць, што існуе ФОНД  «БАЙПОЛ» , афіцыйна зарэгістраваны ў Польшчы, пад кіраўніцтвам А.Азарава , які ёсьць  рэальным кіраўніком «Плян ПЕРАМОГА».

Зараз спадар Азароў не ёсьць сябрам «БАЙПОЛ» , пасьля канфлікту ў гэтай арганізацыі.

Канфлікт узьнік таму , што спадар А.Азараў не даў справаздачу фінансаў сябрам  «БАЙПОЛ», на падставе  , адмовы «прайсьці паліграф» сябрамі  «БАЙПОЛ» . Але (і я згодны) адказваць на «паліграфе» на абстрактныя і вельмі зьневажальныя пытаньні, які выдумаў абыякавы украінец (ці нават варожы) да беларусаў , увогуле , не была сэнсу.

Сутнасьць акцыі «Плян ПЕРАМОГА» - гэта праз бясьпечны Інтэрнэт САБРАЦЬ сапраўдных Беларусаў, для актыўнага змаганьня супраць дыктатарскай хэўры, а таксама, супраць расейскіх бандытаў, якія акупавалі нашу Беларусь.

«БАЙПОЛ» займаўся ( і працягвае) акцыямі ў Інтэрнэт, што дазволіла атрымаць вельмі шмат карыснай інфармацыі, таксама падтрымлівае сувязь з людзьмі , у Беларусі, у структурах так званых «правоохранительных органов», якія супраць дыктатуры.

Іншыя актыўныя структуры, некаторыя прыклады.

Вільня. Створана , афіцыйна зарэгістравана, арганізацыя «Create Culture”

Яна дае памяшканьне для сустрэч беларусаў, для выступу творчых калектываў, пісьменьнікаў ,для плянаваньня дзейнасьці беларускіх акцый.

Варшава. ( але і ў Познані, Вроцлаве іншых гарадох Польшчы) дзейнічаюць розная беларускія ініцыятывы, ад мужных «купалаўцаў» (эміграваўшыя артысты Беларускага тэатру ім.Янкі Купалы) да творцаў сучаснай беларускай культура пра «Рэзыдэнцыі» у Варшаве. Ці ,напрыклад, калектывы Teatr TuT, Warsaw Freedom Orchestra, з ART-Revolution ....

Афіцыйна зарэгістраваныя беларускія арганізацыі. «CBS - Цэнтр Беларускай Салідарнасці».

Гэты Цэнтр дэкляруе дапамогу беларускім эмігрантам у кожнай справе. Але ,па сьведчаньням СМІ, акцэнт дзейнасьці,  на прававой дапамозе ўладкаваньня эмігрантаў у Польшчы.Цэнтр мае добрае памяшканьне.

“Беларускі хаб» - гэта агульны праект Беларускага моладзевага хаба і Linking Media. ( чамусьці ў ініцыятараў не хапіла розуму каб выкарыстаць беларуская , а не ангельскае, слова. Магло быць «Хатка»). Кіраўніцтва “Беларускі хаб»- дэкляруе , што памяшканьні арганізацыі адкрыты да кожнай беларускай ініцыятывы; займаецца таксама і продажам беларускіх кніг. Але кіраўніцтва «БХ»адзначыла, што «мы сутыкнуліся з польскай бюракратыяй: трэба было атрымаць дазвол не проста на ўзроўні раёна, а на ўзроўні мэрыі і Міністэрства культуры.» Вось гэта прыклад рэзкага кантрасту адносін да, увогуле, БЕЛАРУСАЎ, польскіх чыноўнікаў ,у большасьці нядобразычлівы,часамі, вельмі нэгатыўны. \\\Кантраст, для таго, што Прэм'ер урада Польшчы, пан Моравецкі, вельмі добра ставіцца да беларусаў,.Факт. У 2002-м ён даў беларусам («Беларускаму Дому») вялікі будынак для больш эфэктыўнай дзейнасьці. Вялікі дзякуй яму.

Прэзыдэнт Польшчы пан Анджэй Дуда, увогуле, падтрымлівае беларускіх дэмакратаў усімі магчымымі сродкамі. Вялікі дзякуй яму.\\\\

Гэтыя прыклады (вышэй) паказваюць што сярод эмігрантаў , беларусаў, ёсьць неабыякавыя ініцыятыўныя людзі, але відавочна, такіх Беларусаў недастаткова для актывізацыі большасьці імігрантаў .

III}Святлана Ціханоўская ад «выкінутай» з Беларусі да Лідэра

1) Падтрымка Вільні

Так , трэба адзначыць, што палітыкі Вільні падтрымалі Святлану Ціханоўскую, як ахвяру жорсткай дыктатуры, але і падтрымалі яе , як de-fаcto , выбранага Прэзыдэнта РБ . Рэальна, «Урад Літвы» зрабіў шмат, для камфортнай дзейнасьці выбранага Прэзыдэнта РБ . Адзінае, трэба адзначыць, непасьлядоўную палітыку прэзыдэнта гэтай краіны, Няўсяда лічыць усіх грамадзян Беларусі такімі ж, як расейсцы ,які (70-80%) падтрымліваюць бандыта В.Путина і яго вайну.... Але --гэта проста зьдзек з дэмакратычных прынцыпаў.

2)Стварэньне «Офіса»

Мне не вядомы мэханізм стварэньня «Офіса». Але ягоная дзейнасьць і дагэтуль не эфэктыўная. (гл.ніжэй)

а]чаму не «Тройка» потым?

Агульна вядома, што імпэт выбарчай кампаніі задавала тройка жанчын : Святлана Ціханоўская, Вераніка Цепкало, Марыя Калесьнікава. Пад час «кампаніі» яны былі амаль роўныя. Амаль. Бо Святлана была зарэгістравана «Кандыдатам», а Вераніка і Марыя былі толькі ,жонкай (Вераніка) мужа «прэтэндэнта на Кандыдата», ці каханкай Бабарыкі,«прэтэндэнта на Кандыдата». Можна гаварыць аб розных «электаратах» ...Але, агульна, у нармальных грамадзян РБ не было выбару-- галасаваць, пры «добрай «,ці «дрэннай» выбарчай кампаніі.... Толькі галасаваць за Святлану Ціханоўскую.

Пасьля 9 жніўня, існаваньне «тройкі» не мела сэнсу ўвогуле. ( асабліва ўлічваючы вельмі выразную прарасейкую пазыцыю Цэпкало) . М.Калесьнікава ,мужна «выбрала» быць за кратамі. Так, вялікая ёй пашана.

б] Дарадцы.

Няма сэнсу апісваць падрабязна іх дзейнасьць. Галоўнае --- эфэкты. Акрамя эфэктыўнай дзейнасьці на «Захадзе», посьпехаў няма. Больш таго, нельга абвінавачваць апалітычную хатняю гаспадыню, яе заявы ,у першы год яе дзейнасьці (часам абсурдныя) аніяк нельга, бо гэта былі «парады дарадцаў». Ці пазбавілася яна іх ? Падобна на тое, што -не..

с] утварэньне Кабінэту і «праблемы»

Пасьля году дзейнасьці «Офіса» ( па прапанове Паўла Латушка) быў ўтвораны «Кабінэт». На пачатку ,галоўнай задачай «Кабінэту» была аб’яднаць высілкі «Офіса» і «НАУ» Паўла Латушка і прадстаўнікоў «сілавых структураў» .Аб’яднаць атрымалася, «міністры» былі вызначаны, але потым узьніклі праблемы. (гл.ніжэй)

А] Перадусім, трэба адзначыць абсурдную недарэчную прапанову «Офіса», а то і Ціханоўскай, УДЗЕЛЬНІЧАЦЬ у незаконным ,пад час жорсткіх рэпрэсій, «референдуме диктатора» у 2022г. Загадзя  (я пісаў на фэйсбук- толькі байкот) быў вядомы «вынік». Усялякія «гармошки» - гэта сьмешна. Павінен быў быць Заклік да БАЙКОТУ. (мінімум, гэта была бы маральная праблема грамадзян РБ)

Вымушаны «Кандыдат». Так можна назваць Святлану Ціханоўскую, жонку Сяргея  Ціханоўскага, заснавальніка і журналіста нетрадыцыйнага СМІ «Страна для жизни» . Так, зразумела, што ён ,папярэджаны аб «кратах», падрыхтаваў «запасны варыянт».Вось так «хатняя гаспадыня, з інстытуцкай адукацыяй» апынулася ў кандыдатах на пасаду Прэзыдэнта РБ. Можна пераканана сьцьвярджаць , што Святлана Ціханоўская была выбрана на пасаду Прэзыдэнта РБ. У краіне, дзе 25 год панавала (на 2020-ы) дыктатура расейскага агента, зьвяртаць увагу на «пратакол» сабачкі дыктатара, русского человека Ермошиной… гэта быць лукашыстам, падтрымліваць дыктатару. Зразумела, што дыктатура не змагла дазволіць выбранаму Прэзыдэнту РБ, Святлане Ціханоўскай, быць у Беларусі, адпаведна , дыктатура выкінула яе ў Вільню. Чаму бандыт Лукашенко не закінуў яе «да мужа», за краты ? Александр Лукашенко лічыць жанчын толькі як істоты для выкананьня патрабаваньняў мужыкоў і , яны не могуць мець аніякіх праў. Больш таго (пазыцыя Лукашенко) , жэнщыны ня здольныя на самастойную дзейнасьць. (Але магчыма «дарадчы дыктара, пераканалі дыктатара «быць гуманным» )Вось такія адносіны да жанчын, былі прычынай «памылкі» дыктатара.

Святлана Ціханоўская на свабодзе, у вольнай краіне. Урад , у Вільне, скарыстаўся магчымасьцю «абеліць» любоў ,свайго (папярэдняга) Прэзыдэнта(-кі)Lithuania , да дыктатара Лукашенко.. Верагодна, па кансультацыямі ў EU, для Сьвятланы Ціханоўскай была арганізавана максымальная дапамога. Трэба адзначыць, што ў Вільне (на той час) ня было беларускіх арганізацый,якія маглі бы дапамагчы выбранаму Прэзыдэнту РБ.\\\ Асобна трэба адзначыць, што іншыя 2 жанчыны, (з 3-кі) ,Вераніка Цепкало і М. Калесьнікава , аніяк не маглі быць далей побач з выбраным Прэзыдэнтам РБ. Яны ўдзельнічалі актыўна ў «выбарчай кампаніі» толькі таму, што іхнім каханым ( В.Цепкала і Бабарыко) , дыктатар не дазволіў нават зарэгістравацца «Кандыдатамі». То бок, выключна асабістыя прычыны, а не змаганьне супраць дыктатуры. Так, зразумела , і Святлана таксама згадзілася быць «Кандыдатам» з той жа прычыны. Але Святла Ціханоўская - рэальна выбраны Прэзыдэнт РБ, але яны - звычайныя грамадзяне. Адпаведна, усе прэтэнзіі Цепкало да Святланы Ціханоўскай трэба адкідаць.\\\

Мне ,асабіста не вядома «уся кухня» фармаваньня «Офіса» https://tsikhanouskaya.org/ru/team/ у Святланы Ціханоўскай», але відавочна, што істотную ролю адыграў стары (па дзейнасьці) апазыцыянэр Анатоль Лябедзька. Які, перадусім, запрапанаваў бюракрата, кабінэтнага «апазыцыянэра» А.Дабравольскага ў склад «Офіса», таксама з «ОГП» «русского человека»,Анну Красулину .Але, кірунак «ОГП» -гэта вельмі аднабаковы палітычны кірунак,з надзеяй «на Россию». Такая, расейская, «ОГП» пазыцыя і была , спачатку ў публічных выступах Святланы Ціханоўскай. Так, стары БНФ-ц,В.Вячорка змог «прапанаваць» свайго сына, Франака, культурнага дзеяча. Але Франак не меў аніякага палітычнага досьведу, пастаянныя кансультацыі з бацькам не былі магчымымі. Чаму Святлана Ціханоўская не запрасіла далучыцца да «Офісу» прадстаўнікоў «старой апазыцыі»... ? Могуць быць розныя прычыны.... Магчыма і небясьпека атрымаць «сексота» (агента «КГБ»). Усе апазыцыйныя партыі ,літаральна, прасякнуты агентамі «КГБ».

Іншыя, у «Офісе», «прачнуўшыеся», абсалютна ўсё жыцьцё былі «политикой не интересуюсь». У выніку, першы год дзейнасьці Святланы Ціханоўскай быў не эфэктыўны. З другога боку, далучэньне да «Офіса» дыпляматаў , стварыла пасьпяховую дыпляматычную дзейнасьць Святланы Ціханоўскай». Праз год (2022) быў створаны «Кабінэт» з кіраўнікамі адпаведных кірункаў. "Объединенный переходный кабинет" быў створаны толькі 9 жніўня 2022 г. Кіраўніком -Святлана Ціханоўская, якая (як выбраны Прэзыдэнт РБ) прызначыла сваіх прадстаўнікоў: дыплямата Валерыя Кавалеўскага, дыплямата і былога міністра культуры; кіраўніка тэатра імя Янкі купалы - Паўла Латушка; і былога кіраўніка у міліцэйскай структуры-Александра Азарова (Менск) ; былога камандзіра дэсантнікаў (Брэст) Валерыя Сахашчыка ; па нацыянальнаму адраджэньню -Аліна Коўшык.

Галоўныя мэты дзейнасьці Кабінэта:

Абараняць незалежнасьць і сувэрэнітэт Рэспублікі Беларусь, прадстаўляць нацыянальныя інтарэсы Беларусі. Ажыцьцявіць фактычную дэакупацыю Беларусі.

Аднавіць канстытуцыйную законнасьць і правапарадак. Распрацаваць і рэалізаваць меры па спыненьні незаконнага ўтрыманьня ўлады ; забясьпечыць транзыт улады ад дыктатуры да дэмакратыі, стварыць умовы для правядзеньня сумленных і свабодных выбараў. ,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,,  Распрацоўваць і выконваць рашэньні, неабходныя для дасягненьня дэмакратычных перамен у Беларусі.

Але пры фармаваньні Кабінэта «Офіс» зрабіў памылку. Вось прыклад таго,што не былі запрошаны прадстаўнікі «старой Апазыцыі». Перадусім , гэта прызначэньне «прадстаўніком» па сувязьзю з бізнэсам тыповай афэрысткі, Тацьцяны Зарэцкай. Яна потым была выключана са складу Кабінэта. Але «Офис» мае : «Head of the Communications Department і Strategic Communications Officer і - International Communications Officer», то бок людзей ,якія павінны разумець нешта і ў псыхяёгіі. Але прыклад з Зарэцкай паказвае, што як раз , гэтыя з «камунікацый» не разумеюць псыхалёгію людзей. Перадусім усім, «Офіс» не акрэсьліў выразна, ШТО ён хоча ад бізнэсу. Але,зразумела, то -фінансавая дапамога ад бізнэсу беларусаў ва іміграцыі, але , «Офіс» можа (ці будзе спрабаваць) дапамагчы канкрэтным бізнэсоўцам ,калі яны будуць мець праблему. Зразумела, што канчатковыя рашэньні прыймала Святлана Ціханоўская.

Але трэба адзначыць яе пасьпяховую дзейнасьць як амбасадара дэмакратычнай Беларусі. Пасьля пераадоленьня псыхалягічнага бар'еру, з добрай ангельскай мовай, яна пасьпяхова кантактуе з дэмакратычнымі прэзыдэнтамі і прэм'ерамі.

Вынікі: 1) Пасьпяховая дыпляматычная дзейнасьць. У выніку, кіраўнікі усіх асноўных дэмакратычных дзяржаў, EU and CoE (Рада Эўропы) згадзіліся, што менавіта Святлана Ціханоўская ёсьць афіцыйным прадстаўніком Беларусі.

2) Згадзілася на стварэньне «Кабінэту» 3) Згадзілася на сумесную працу з П.Латушка 4) Нарэшце зрабіла «геапалітычны выбар» : Беларусь у Эўрапейскі Зьвяз. Расея і Путин- гэта вайна, гэта Зло. «Крым украінскі». 5) Карыснай дзейнасьцю ёсьць увага на актывізацыю беларускай дыяспары, перад усім,на дзейнасьць «народных амбасад Беларусі» 8) Ёсьць добры накірунак дзейнасьці прадстаўніка па нацыянальнаму адраджэньню , што Ціханоўская публічна вельмі падтрымлівае.

ЧАГО не хапае ў дзейнасьці Святланы Ціханоўскай ?

А] Перадусім, трэба адзначыць абсурдную недарэчную прапанову «Офіса», а то і Ціханоўскай, УДЗЕЛЬНІЧАЦЬ у незаконным ,пад час жорсткіх рэпрэсій, «референдуме диктатора»2022г. Загадзя  (я пісаў на фэйсбук- толькі байкот) быў вядомы «вынік». Усялякія «гармошки» - гэта сьмешна. Павінен быў быць Заклік да БАЙКОТУ. (мінімум, гэта была бы маральная праблема грамадзян РБ) .Не хапае (ці не хапала) разуменьня сутнасьці дыктатуры. (чамусьці яна называе дыктатуру «режим»; але « режимы» бываюць вельмі рознымі...

1) Недастатковая ўвага ўнутраным праблемам Беларусі,перад усім, распрацоўка стратэгіі і тактыкі па дэзамбаваньню насельнікаў Беларусі. 2) Патрэбна большая ўвага на «кадры», на людзей, якія павінны эфэктыўна працаваць у «Офісе» і «Кабінэце». Эфэктыўнасьці бракуе. 3) Арганізацыя «канфэрэнцый», «круглых сталоў» не павінна быць толькі фармальнай працэдурай.( гісторыя такіх «посиделок» і «дэклярацый» апазыцыі за 26 год [1994-2020] аніяк не наблізіла Беларусь да Дэмакратыі) Такая фармальнасьць была паказана ў «Канфэрэнцыя» і «Круглы стол» у 2023г.{Трэба знайсьці мэтады, «дабравольнага прымусу» белоруского раба да актыўнай дзейнасьці ,раб, які сядзіць у кожным этнічным беларусе. Пачынаць трэба з прымусу да моцнага маральнага абавязку удзельнікаў «посіделок» } 4)Дзейнасьць «народных амбасад Беларусі» фактычна замарожана. Нават «пікеты» гэтыя амбасады ( у большасьці) не арганізавалі 9 жніўня. {неабходна правесьці трэнінгі,навучэньня дзейнасьці беларусаў, якія «запісаліся» у «народныя амбасады»; грошы - гэта не галоўная праблема} 5) Няма працы з незалежнымі беларускімі СМІ і праўдзівымі беларускімі блогерамі. (большасьць белорусов думае «страўнікам» , то трэба паказаць ДЗЕ і ЯК гэты страўнік лепш напоўніць. І г.д.) 5а] - Не крытычнае ? «Офісам», ці самой Ціханоўскай, ўспрыняцьці так званых палітаналітыкаў, якія ( амаль усе «запісныя») раней працавалі,яўна,ці не яўна на дыктатуру, а зараз яны -»дэмакраты» (прыклад гл. А ] ) - 6) Не надаецца належнай увагі «балючай кропкі» насельнікаў РБ - НЕ «для ВАЙНЫ». {Неабходна стварыць, з удзелам псыхолягаў, спэцыяльны партал каб ціснуць на гэтую «кропку» з тытулам «Лукашенко - это всегда ВОЙНА!» [ад вайны з «вшывымі блохамі», праз «пандэмію», да вайны з «простым!» народам} 7) Неэфэктыўная, слабая актывізацыя да Дзейнасьці тых > 500 000*** эмігрантаў з Беларусі, перадусім моладзі. { Перадусім, «Офіс». «Кабінэт» павінен рэклямаваць партал «Новая Беларусь»}--- [ ***Ёсьць 500 000 але толькі 22 000 удзельнічалі ва «маратоне» дапамогі палітвязьням. Не хапае маральнасьці ў беларусаў ? Трэба прапанаваць ім «цукерку»] 8) «Офіс», «Кабінэт» не распрацаваў сталы мэханізм самафінансаваньня. ( будучы продаж «пашпарту» - гэта не дастаткова) 9) «Офіс»- «Кабінэт» ( акрамя працы-кантактаў з дэмакратычнымі урадамі і прэзыдэнтамі ) не мае дарадцаў для эфэктыўнай дзейнасьці па астатнім «кірункам» плянавай дзейнасьці. 10) Няма прапаноў «Офіс»- «Кабінэт»-а Інтэрнэт дыскусій і , зваротна, ПРАПАНОЎ беларусаў. ( можа быць старонка: « Я - ПРАПАНУЮ.» прадугледзіць аўтаматычнае выдаленьне «спама», у выглядзе абразы . Прыймаць !!! толькі беларускамоўныя прапановы. Гэта таксама абмяжуе ворагаў Дэмакратыі)

Выснова: Дзейнасьць Святлана Ціханоўскай, адпаведна ,»Офіса» і «Кабінэта» толькі пачынаецца, але ўжо зараз трэба працаваць над памылкамі СВАІМІ і памылкамі»старой апазыцыі»

Адпаведна, ацаніў «Галоўныя мэты дзейнасьці Кабінэта», можна зрабіць выснову, што пасьля 12 месяцаў дзейнасьці і, 3-х гадоў дзейнасьці Святланы Ціханоўскай , што пасьпяхова выконваецца толькі « Абараняць незалежнасьць і сувэрэнітэт Рэспублікі Беларусь, прадстаўляць нацыянальныя інтарэсы Беларусі.»

IV} “НАУ»-- «НАК»

Дыплямат , амбасадар дыктатуры Лукашенко ў Польшчы , Францыі (адначасова ў Гіспаніі) быў беларускамоўным міністрам культуры; кіраўнік тэатра імя Янкі купалы - Павел Латушка, які зрабіў правільны выбар . Зразумела, што ён не мог «прасіцца» да Ціханоўскай... Адпаведна ён выбраў другі варыянт , каб быць «на роўных» ... Латушка выкарыстаў «старыя сувязі» у Польшчы і стварыў (назваў расейскай мовай) « Народное антикризисное управление» -НАУ. Як ён сам акрэсьліў, структура для «транзыту ўлады ў Беларусі», структура якая «шукае» і (?) «будзе рыхтаваць» дэмакратычных людзей быць дэмакратычнымі чыноўнікамі ў новай Беларусі. Гэтую працу Латушка даручыў выконваць Ю.Губарэвічу. Губарэвіч быў ,кароткі час, намесьнікам Старшыні гарадзкога Савета народных дэпутатаў 20 000-га Белаазёрска. Потым быў намесьнікам і, старшынёй «Руху за свабоду». NGO, якое ўтварыў А.Мілінкевіч, легальна дзейнічала ў Беларусі 10 год. Асноўная задача : пераканаць насельнікаў Беларусі на шлях у Эўрапейскі Зьвяз. ( задача не была выканана). Супрацоўнікаў у «НАУ» вельмі мала (Захад грошы не дае), таму Павел Латушка сканцэнтраваўся на выключна важнай справе: пошук і ўпарадкаваньне дакумэнтаў, якія сьведчаць аб злачынствах дыктатара Александра Григорьевича Лукашенко. Трэба адзначыць: дакумэнты пасьпяхова зьбіраюцца і перадаюцца ў эўрапейскія структуры. Павел Латушка таксама актыўна удзельнічае ў складзе «Кабінэта».

Патрабаваць нешта большае пры адсутнасьці сталага фінансаваньне і , дэ-факто, другаснай ролі, пасьля «Офіса» С.Ціханоўскай, не выпадае.

V} План «Перамога»

Гэты плян прапанавалі былыя супрацоўнікі міліцыі і пракуратуры , якія аб'ядналіся ва эміграцыі у нефармальную арганізацыю «Байпол» . (трэба разумець «Беларуская паліцыя»)

З агульнай інфармацыі (Інтэрнэт) вядома, што сутнасьць »Плана»: сабраць Беларусаў, якія гатовыя , у момант «Х» да актыўных, то бок, са зброяй, дзеяньняў каб ліквідаваць дыктатуру, выкінуць расейскага агента , Александра Лукашенко. На гэты момант, 2023 г., кіраўніком План «Перамога», ёсьць Аляксандр Азараў, які ачольвае фонд ( не арганізацыю) «Байпол.»

З ягоных слоў вынікае што з дапамогай «чат-Бот» у План «Перамога» зарэгістравалася больш 200 000 грамадзян Беларусі....

Сёньня не магчыма нават і блізка прагназаваць дзейнасьць удзельнікаў «План Перамога» у той момант «Х», але сама рэгістрацыя чалавека ў «План»-е пагражае турмой...

Калі верыць А.Азараву і "Байпол", то ужо "падрыхтаваны групы спэцыяльнага прызначэньня, якія ўзмацнілі патэнцыял пляна «Перамога»; "Байпол" таксама запэўнівае, што " выпушчана 12 расьледавацельніцкіх відэафільмаў, у аснову якіх ляглі доказы злачынстваў рэжыму; вэрыфікавана больш 380 грамадзян Беларусі для забесьпячэньня бясьпекі дзейнасьці дэмакратычных сілаў.»

VI} Кім ёсьць спалар Сахашчык ?

Валер Сахашчык, былы камандзір «брыгады»дэсантнікаў (Брэст), кіраўнік вялікай будаўнічай фірмы, якая выконвае працы ў шэрагу краін, нават у Афрыцы.

Прадстаўнік Кабінэту ў абароне і нацыянальнай бясьпецы Валер Сахашчык распавёў, што ягонай камандзе давялося пачынаць з нуля. Але канкрэтныя вынікі працы ёсьць.

«Першае, што мяне хвалявала - нашы добраахвотнікі ва Ўкраіне.»

«Мы арганізавалі сыстэму дапамогі беларусам - вэтэранам вайны ва Ўкраіне, людзям, якія страцілі здароўе. Ужо маем дамоўленасьць зь вельмі добрым шпіталем у Варшаве, які будзе аказваць сыстэмную дапамогу. Разам з вэтэранамі ствараем аб’яднаньне, будзем рэгістраваць яго», - распавёў Сахашчык. Ён запэўніў, што ўсталяваныя добрыя стасункі з кіраўніцтвам Узброенымі сіламі Ўкраіны.«Ужо існуе новая вайсковая частка, якая будзе ўкамплектаваная найлепшымі сучаснымі сродкам"Ён запэўніў, што ягонай асабістай мэтай ёсьць не дапусьціць грамадзянскай вайны на ягонай радзіме.

«Я не раблю нічога дрэннага, мая задача - аб’яднаць нацыю. Мы разумеем, што цяперашняя ўлада дажывае. І ўсё залежыць ад нас. Давайце пачнём размаўляць, давайце пачнём дыялёг», - заклікаў Сахашчык "сілавікоў" у Беларусі.

Сахашчык сьцьвярджае , што сфармавана каманда, у яе склад увайшлі ў тым ліку афіцэры Узброеных сіл Беларусі; распачата рэалізацыя пляна матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць ва Ўкраіне; у некалькіх гарадах Польшчы і Літвы створаны харугвы, пачало працаваць «Паспалiтае рушэньне», у межах гэтых спартыўных добраахвотных аб’яднаньняў адбываецца «кансалідацыя беларусаў, фізычная і тэарэтычная падрыхтоўка»; ( гл. ніжэй)

Сутнасьць дзейнасьці Валеры Сахашчыка - гэта падрыхтаваць вайсковую сілу для падтрымкі «транзыту ўлады», то бок ліквідацыі дыктатуры ў Беларусі, таксама выкінуць расейскіх акупантаў з беларускай зямлі.

Улічваючы «Задачу» пастаўленую Прадстаўніку Кабінэту «ў абароне і нацыянальнай бясьпецы» Валер Сахашчыку, мець дакладную інфармацыю чым займаецца Сахашчык не магчыма. Адпаведна... бязь камэнтароў.

Але трэба адзначыць , што Валер Сахашчык браў сам бязьпасрэдны удзел у баях за вызваленьне Украіне. «Каб набрацца ведаў сучаснай вайсковай апэрацыі супраць расейцаў»

Валер Сахашчык ( і ? А.Азараў) былі ініцыятарамі стварэньня «Паспалітага рушэньня».

Але зараз гэты рух, «Паспалітае Рушэньне» --незалежнае,добраахвотнае аб'яднаньне беларусаў. Праз вайсковую падрыхтоўку сябры «ПР» будуць «гатовы абараніць незалежнасьць Беларусі і Украіны, аднавіць законнасьць у Беларусі.» Філіі «ПР» створаны ў 6 -ці гарадох Польшчы , таксама ў Вільні, Коўна.

VIІ} Што для насельнікаў РБ ?

«Офіс» Святланы Ціханоўскай ,»Кабінэт», «НАУ», пакуль вельмі мала робяць для падтрымкі дэмакратычных беларусаў у Беларусі. Так, зьбіраюцца грошы для падтрымкі «палітвязьняў» і іх сямей; так, прапануюць больш жорсткія санкцыі «для рэжыму»; так, асабіста,Святлана Ціханоўская змагаецца з летувіскімі радыкальнымі нацыяналістамі ,які хочуць цалкам ізаляваць беларусаў ;(як, дарэчы , і польскія).... А што болей ? Зразумела, магчымасьці беларускай Апазыцыі вельмі абмежаваныя, фінансавая падтрымка «Офіса», «Кабінэта» - мінімальная.. Але можна рабіць больш.

Перадусім, нельга забывацца на тое, што ў Беларусі, кожны дзень, кожную гадзіну, российско-лукашенкаўская прапаганда атручвае мазгі насельнікаў Беларусі...

Таксама, трэба ўлічваць мэнтальнасьць беларусаў... Калі войска Украіны «замарудзіць» з перамогай над бандыцкай Расеяй...яшчэ 1, 2, 3 гады....

Ці не забудуцца насельнікі ГУЛАГ-«Белоруссия», што расейскі агент Лукашенко, пасьлядоўна зьнішчае -вычышчае ЎСЁ беларускае ***ў БЕЛАРУСІ, дапамагае расейскаму удаву заглытваць Беларусь... І, у выніку, «эфэкт жабы, якую павольна гатавалі...»

І , у той жа час, няма ў «Кабінэта» «Стратэгіі», ці «Пляна» інфармацыйнага супраціву , канкрэтнага дзеяньня ,па ратаваньню мазгоў белорусов....

Ці хопіць толькі вайсковай сілы Беларусаў для зьнішчэньня дыктатуры і расейскага агента ў Беларусі, для выгнаньня расейскіх акупантаў, маскалёў?

VIII} Агульныя праблемы

Пры існаваньні «Кабінэта» , структура «Офіса» Святланы Ціханоўскай ужо архаічная.

Відавочна, што «Нацыянальны лідэр» Святлана Ціханоўская пасьпяхова дзейнічае як амбасадар дэмакратычнай Беларусі.... Адпаведна ,павінна быць праца «Офіса» каб надалей утрымаць гэты посьпех.

Але відаць, што дарадцы Ціханоўскай, «Кабінэт» , агульна, не разумеюць выключную важнасьць працы прадстаўніка па нацыянальнаму адраджэньню -Аліны Коўшык.

Калі ў Беларусі ,ПАСЬЛЯДОЎНА, і жорстка ЗЬНІШЧАЕЦЦА ЎСЁ БЕЛАРУСКАЕ агентам расейскага «КГБ-ФСБ» Александром Лукашенко (згодна з «Планом»)... ***Маем,выключна, яскравы таму прыклад: ЗАБАРОНА твораў Дуніна-Марцінкевіча... У каго яшчэ ёсьць сумненьня, што Александр Лукашенко, не проста дыктатар-забойца, але менавіта расейскі агент «КГБ-ФСБ» ? Галоўнай задачай яго: 100 % РУССИФИКАЦИЯ белорусов. І далей, «логично», па формуле крэмлёўскіх бандытаў: «Там - где РУССКИЙ ЯЗЫК, там есть ТЕРРИТОРИЯ России».

1)Адпаведна, павінна быць не проста падтрымка, але дакладная «Страратэгія» з «Плянам» для рэалізацыі сапраўднага нацыянальнага беларускага адраджэньня. Паказаць сродкі прывабнасьці нацыянальная беларускай мовы. Пераканаць «белорусов» быць Беларусамі.

( толькі «дэмакратызацыя» дзяржаву Беларусь не захавае)

Наступнае, «Кабінэт» не зьвяртае ўвагі на інфармацыйную падтрымку , контрпрапаганду, для насельнікаў Беларусі. Заклікі Ціханоўскай да насельнікаў РБ мала што даюць.

Праблема не ўтварэньне «Міністэрства праўды»... Праблема ў тым, што няма салідарнага ўзаемадзеяньня з незалежнымі сродкамі інфармацыі,як традыцыйнымі так і новымі, ў сацыяльных сетках. Да гэтага часу (2023 г.) не была адпаведнай «Канфэрэнцыі» .( Агульныя канфэрэнцыі з дэклярацыямі для дэклярацый нічога не мяняюць)

2) Патрэбна «Стратэгія» Кабінэта для «дэзамбаваньню» насельнікаў РБ.

Наступнае, актывізацыя, эмігрантаў з Беларусі. Апошняя інфармацыя з Польшчы. У Польшчы легальна працуе больш 122 000 грамадзян РБ... Але выехала з РБ (агулам) больш 500 000 грамадзян РБ... Ці ёсьць нейкая «Стратэгія Кабінэта» ,якая бы пераканала імігрантаў быць беларусамі і садзейнічаць у посьпеху дасягненьня рэалізацыі задачаў - «Мэты дзейнасьці Кабінэта»... ??? (аналіз гэтай праблемы я даў на сваім facebook)

3) Неабходна «Стратэгія ўключэньня», адносна імігрантаў і актывізацыі, увогуле, « беларускай дыяспары»

Зразумела, што існуе шэраг «дробных» тэхнічных праблемаў, якія таксама патрабуюць высілкаў...

Але мы БЕЛАРУСЫ пастаўлены перад выбарам: БЫЦЬ альбо НЕ БЫЦЬ! - БЫЦЬ БЕЛАРУСІ альбо НЕ БЫЦЬ! \ Зараз не ёсьць той час , што на нас «зваліцца Незалежнасьць».. Толькі рэальнае (можа нават балючае)--- «ХОЧАМ!!!» будзе «МОЖАМ!» ПЕРАМОЖАМ!»

Валеры Грыцук, Беларус (аўтар кніг «Маё змаганьне»)

see on facebook.com and grycuk/livejournal.com

.

Previous post Next post
Up