https://www.svaboda.org/a/30321550.html Шушкевіч - ШТО?
І/У чым ён мае рацыю? (асноўнае)
А) Зянон Пазьняк НЕ палітык-- гэта так і ёсьць, ФАКТЫ:
1)1995 - Зянон не зразумеў сітуацыю і паставіў кандыдатамі ў дэпуаты ВС толкі асабіста яму лаяльных сябраў БНФ - і НУЛЬ. Але была магчымасьць мець дэпутатаў ВС. Напрыклад, ад Уручча (Менск), дзе Валеры Грыцук, у 1994 г, зрабіў перамогу для кандыдата Зянона Пазьняка на Прэзыдэнта РБ! Вызначоны Пазьняком (1995) С.Наумчык катастрафічна (парадоксальна) прайграў артадаксальнаму камуністу.
2) ЗП у 1995-м НЕ заклікаў агітаваць супраць рэфэрэндуму, нават АРГАНІЗАЦЫЮ - БНФ не задейнічаў для контрагітацыі.
3)1994 - перамаглі асабістыя амбііцыі ЗП, а не лёс Беларусі - не павінен ён вылучацца Кандыдатам.
3)1992 Зянон Пазьняк, не арганізаваў АРГАНІЗАЦЫЮ - БНФ да пратэстаў, не заклікаў «массы» да патрабаваньня Рэфэрэндуму
4) 1996 год --Зянон Пазьняк глубока закапаўся - аніякіх прапановаў, заклікаў адносна дыктатарскага рэфэрэндума
5)1999 год. І зноў перамаглі асабістыя амбіцыі - вылучаўся на старшыню БНФ , што ініцыявала раскол БНФ
Б) Мае Шушкевіч рацыю адгосна падпісаньня дэнансацыі дамовы аб СССР
====================================================================л
ІІ\У чым Шушкевіч НЕ мае рацыі? (асноўнае) - фактычна, хлусіць.
А/ Інцыятыва Рэфэрэндума ад БНФ «АДРАДЖЭНЬНЕ»
1)Шушкевіч хлусіць вельмі: уся працэдура збору і афармленьня подпісаў была праведзена згодна з Законам і, падпісныя лісты (фота) былі абсалютна легальныя і прынятыя Дзяржаўнай камісіяй. (я браў актыўны ўдзел на ўсіх этапах, таму Шушкевч абразіў і мяне асабіста)
Хлусіць ён адносна ВС - ён меў права склікаць датэрміновую сэсію ВС - і на «хвалі» народных дэманстрацыяў ( былі бы арганізаваны )---ВС ухваліў бы Рэфэрэндум.
Б) Можна вельмі шмат даць фактаў аб шкоднай (для Беларусі) дзейнасьці Шушкевіча ( заслуга толькі адна - «Белавежскія пагадненьня), але малодзенькая журналістка РС, якая НЕ ведае сучаснай гісторыі Беларусі , не задала адпаведныя пытаньня , напрыклад:
пазыцыя Шушкевіча да вынікаў Чарнобыльскай катастрофы, падтрымка Лукашенко на пасаду старшыні Камісіі , што дала яму СМІ - і, фактычна, перамогу ў 1994 -м. І шмат іншага,што вельмі дакладна апісаў Сяргей Наумчык.
Шкодная (для Беларусі) дзейнасьціь С.С.Шушкевіча ,і ў тым, што ён не падтрымаў пашырэньне інфармацыіі ,(агітацыю) развіцця мясцовага самакіраваньня, якую пачаў БФПДР (потым-- Фонд імя.Льва Сапегі)