ЧАМУ КУЛЬГАЕ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ БЕЛАРУСІ?

Nov 17, 2017 16:14



1917--- 2017- ЧАМУ не расце дрэва?

Хто не варушыцца - той загнівае… Чаму БНР не ўтрымалася, а Польшча здабыла Незалежнасьць? І ШТО ёсьць Палітыка?......................................

1)Немцам была патрэбна буферная “зона” ад Расеі 2) Францыі патрэбна была буферная “зона” ад “большевитской заразы” 3) Аўстрыя пачала канфліктаваць з нямяцкім Вільгельмам. 4) палякі мелі ўжо тады моцных лаббістаў у Францыі і ЗША (ЗША падтрымаліi палякаў). Але ,галоўнае (!) Францыя стварыла і ЎЗБРОІЛА польскую АРМІЮ HALLERA і потым давала зброю,нават танкі. Аўстрыйская армія ,без супраціву (!!!), аддавала сваю зброю, няўзброеным палякам. Пільсудскій стварыў першы батальён ў Кракове --узяў зброю ад аўстрыякаў.=== Выснова: РЭАЛЬНАЯ АРМІЯ, ГЕАПАЛІТЫКА і моцны ЛАББІЗМ стварылі (аднавілі) дзяржаву палякаў! \\\\ У беларусаў, усяго гэтага НЕ была!\\\\ Чаму Германія падтрымала стварэньне прыбалтыйскіх дзяржаваў?

Таму, што “прыбалты” - не русские , таму ,што яны мелі моцных лаббістаў у нямеччыне.\\\\ Дык вось палітыка-гэта нацыянальныя інтэрэсы. Зараз Europe ( and Poland) падтрымліваюць дыктатара Лукашенко: каб БЫЛА буферная зона ад Расеі. І пляваць ім на Правы Чалавека для беларусаў……………………..

ЧАМУ не расце дрэва? Бо карані ворагі падсеклі. 1696: палякі падсеклі карані беларусаў.

………………………………………………………………………………………….

2017- 1917 і ….. Ці ёсьць разумныя людзі сярод беларусаў-дэмакратаў ?...

ШТО зараз?

Пачнём з “лаббістаў”. Хто ёсьць і мог бы быць лаббістамі Беларусі ў Europe? Ведаем, што А.Саннікаў сядзіць у Англіі (UK)… Няма працы ягонай для Беларусі. Ведаем, што ў ЗША ёсьць некалькі “беларускіх суполак”, там сядзіць З.Пазьняк. З якімі сенатарамі , кангрэсменамі яны маюць сталы кантакт? НЯМА! Яны нават ня здолелі вымусіць USA паўтарыць тэкст,публічна, “Будапешцкага мемарандуму”… Нямеччына (Germany) - “ключавая” краіна ў EU. Там ёсьць шмат белорусов, але няма Беларуса, які мог бы быць “лаббістам”.Францыя - розныя “белорусики»…… Польшча.У Варшаве ёсьць “Беларускі Дом”. ШТО для набліжэньня Дэмакратыі і Беларускасі зрабілі “жыхары” гэта Дому ад 2011 году, за 6 ГОД? Для Дэмакратыі -нічога. Для Беларускасьці - крыху папрацавалі. Пра астатнія краіны і гаварыць няма сэнсу. Пікеты ў Брусэлі ? Які эфэкт? Заробак для журналістаў і толькі.

…………………………………………………………………………………………

Нехта скажа, што вось “лідэраў апазыцыі запрашаюць у Europe”. Так. Але, эўрапейскія палітыкі: сустрэліся. Пагаварылі. Ну можа, потым якуюсь “Дэкларацыю” прынялі і … ЗАБЫЛІ Беларусь… да наступнай сустрэчы.

…………………………………………………………………………………………

Я мог бы даць прыклад сучаснага толькі адзін эфектыўнага “лаббізма” для Беларусі (для Дэмакратыі), але…. іншым разам.

………………………………………………………………………………………..

* “беларусаў-дэмакратаў”- я лічу, што (у нас) толькі сапраўдны дэмакрат можа быць сапраўдным беларусам, беларусам патрыётам.

А на конт “разумных”……. У кожнага сваё. Але “эфэктыўных” -НЯМА.

Быў шанец у 2006.Была аб’яднаньне дэмакратаў, быў “АДЗІНЫ Кандыдат”….

Але НЕ была чэснай моцнай працы ЎСІХ дэмакратаў на “АДЗІНАГА”-ПЕРАВАЖЫЛА дурнота -эмоцыі: “ён не мне падабаецца”.

europe, НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ БЕЛАРУСІ, belarus

Previous post Next post
Up