Грунт Незалежнасьці Беларусі - гэта …

Nov 18, 2016 22:08

  Каму страшна “беларусізацыя” ?

Мае face-сябры амаль мяне абвінавацілі, што я палохаю “беларусізацыяй” .Але ж НЕ!  Наадварот :я заклікаю да беларусізацыі  вельмі дэмакратычнай --“знізу”, а не “зверху” (бо не з”русским человеком Сашей, агентам расійскіх спецслужбаў \у 1994г.\). Беларусізацыя вельмі простая: гавары на беларускай мове з сябрамі, у краме і г.д. Я даю выключэньне толькі для месца працы.  Калі ў ЦЯБЕ - слабая воля… запішыся ў сябры ТАВАРЫСТВА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ. Ведаеш новую “дэпутатку”- Алена Анісім ? -яна ад ТБМ. Быць сябрам ТБМ  ужо НЕ страшна…………………..
Дарэчы,  Сяргей Дубавец заклікаў, перадусім, усіх актывістаў “апазыцыі” размаўляць толькі на беларускай мове. Я  падтрымліваю гэта, таму і сяброў выбіраю па прыхільнасці да беларускасьці: не колькасьць, а якасьць!.........
( калі я пачынаў гаварыць на Мове, мяне крытыкавалі дырэктаркі школ \які не гаварылі на Мове\.) Пачынаць цяжка ( як і ўсё новае), але - гэта не страшна…. зараз. “Вышыванкі” - пачатак! “Мова”-працяг! “

Згодныя я з СД і з ягоным “мэдычным дыягназе”:
“””Савецкі (то бок,  ЖИТЕЛИ  Белоруссии  - аўт.)чалавек паводле сьвядомасьці сваёй - чалавек нясталы. У яго ёсьць мэдычны дыягназ - затрымка ў разьвіцьці.!!!!!! Мінімум адказнасьці, гуманнасьці і ўменьня самому будаваць сваё жыцьцё. Пры тым - падлеткавая жорсткасьць плюс наіўны ідэалізм.
Народ-недаростак !!!!!!!!!! … затрымка ў разьвіцьці тлумачыцца тым, што народ усё яшчэ савецкі, найперш дзякуючы сыстэме!!!!! адукацыі і СМІ, і ўлада ў значнай ступені савецкая. (дыктатура -аўт)” ---Сяргей Дубавец\\\ Прафесар з”Собачье сердце”, гаварыў Шарыкову:”Не чытайце савецкіх газэтаў”. Гэта актуальна і зараз але , перадусім, ОТДАЙТЕ СВОЕМУ ВРАГУ ТЕЛЕВИЗОР»,ці - на сметнік.
Чытайце, гдядзіце на svaboda , ці для мясцовага “каларыту”--   euroradio.

Адносна “адукацыі”… Надрукуйце сабе тэкст “УСЕАГУЛЬНАЙ ДЭКЛАРЯЦЫІ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА” (www.un.org ) і тэкст артыкулаў “Раздел II. ЛИЧНОСТЬ, ОБЩЕСТВО, ГОСУДАРСТВО” Канстытуцыі РБ. Павесьце ў сваёй кухні і  прапануйце гэтыя тэксты сябрам , знаёмым. БАРАНІЦЕ СВАЕ ПРАВЫ, ЯКІЯ ДЗЯРЖАВА ВАМ ГАРАНТУЕ! Калі кожны беларус будзе рэальным беларусам (МОВА) і будзе рэальна бараніць свае ПРАВЫ - тады і будзем не “звацца” а  БУДЗЕМ людзьмі, ЧАЛАВЕКАМІ. Адпаведна і жыць будзем лепш.  “Вышыванкі” - пачатак! “Мова”-працяг!
…………………………………………………………………………………….
Шмат хто памятае міліцэйскага генерала, былога старшыні ВС. Мечыслава Грыба. Які ён быў старшынёй - вядома. Але, зараз, мяне прыемна ўразіла, што ён сказаў (на РС): “Беларуская мова і Незалежнасьць звязаны ”.

Дык   каму страшна “беларусізацыя” ? Страшна ворагам беларусаў, перадусім русским  шовинистам-империалистам. \\\ Ранней , тут, я  напісаў, што дыктатар Казастану , Назарбаев , “поставил»  на казахскую мову. І ПРАВІЛЬНА!

Грунт Незалежнасьці Беларусі  - гэта БЕЛАРУСКАЯ МОВА,  адпаведна, яна ёсьць гарантам нашага лепшага жыцця.

=======================================================
Вірtуальнае змаганьне ---добра,  але канкрэтнае твае паводзіны  ў рэальным жыцці - лепш/ То бок, змагайся за свае Правы Чалавека і Незалежнасьць (рэальную) Беларусі.

Правы Чалавека, змаганне, Незалежнасць, Мова

Previous post Next post
Up