Аэрапорт (на беларускай мове)

Aug 19, 2010 09:57

У меня как-то спросили: А пишишь ли ты на родном языке? Я задумался и не знал что ответить, так как белорусский язык для меня не вполне родной, но всё же. Потом взял и написал. Так что вот.

Аэрапорт

апавяданне

Ужо спыніўся дождж, калі ізноў аб’явілі аб затрымцы рэйсу Мінск - Таронта. Гэты восеньскі дзень, які б так прыгожа апісаў у сваіх радках Якуб Колас, трывожна напамінаў Андрэю шэрымі лічбамі на табло аб надыходзе таго моманту, які ён так дбайна імкнуўся адлажыць. З табло ён пераводзіў узор на тую, што абапіраючыся на яго плечы і ўткнуўшыся тварам у ворат яго скураной курткі, шаптала яму штосці на вуха. Ён не слухаў - ён пракручваў у галаве такі ж восеньскі дзень амаль што год таму, калі ён, выехаўшы ў складзе дзяжурнай групы на забойства, сустрэў яе. Маленьеая кватэра ў Зялёным Лузе, труп, акрываўлены нож... І яна ў блакітным халаце на цеснай кухні. Яе яшчэ дзявічы стан, длінныя і тонкія пальцы, трасучыяся рукі, падаючы з іх на падлогу стакан, асколкі, слёзы. І як тады Андрэй не пытаў - адказа на амаль што ніводнае пытанне не атрымаў. Але ўжо тады ён зразумеў, што гэты анёл для яго больш, чым проста сведка - гэта яго каханне і яго праклён. Вольга, сястра забітай, скрозь слёзы спрабарала паведаміць яму, што, калі яна была ў ванне, да сястры хтосці прыходзіў. Хто гэта яна, яна не ведае.

Узнікла ў галаве і тая ноч, калі яна ізноў уся ў слязах прымчалася ў райадзел і, рухнуўшы на стул у дзяжурнай частцы, неслыхома мовіла: “Мяне хацяць забіць...”

- Ізноў адлажылі ўзлёт, - паслышаў Андрэй. - Ты мяне не слухаеш?

- Не, выбачай, - прахрыпеў Андрэй - у роце было суха.

Ён зірнуў на яе - яна чамусці напамінала тую ж самую Вольгу, якую ён сустрэў тады. Растрапаныя валасы, кроплі слёз у вачах і тая ж трывога - страх прад невядомасцю будучыні.

Андрэй правёў рукой па яе валасам, як рабіў гэта той ноччу, калі кіраўнік адзела крымінальнай міліцыі сонным голасам паслаў яго па тэлефоне куды далей. І ў сваім сэнсе ён быў, канечне, праў. Ну як ён мог узяць пад ахову сведка, які так нічога і не даклаў следству. І нічога Андрэю не заставалася, як узяць Вольгу дадому, дзе яна пасля некалікіх глыткоў горкага каньяку, паведала, што ўвесь час хлусіла яму, што сястру забілі на яе вачах, яна ведае хто гэта, але ж яны пагрозілі смерцю. А ўжо тады Андрэй схапіў яе, прытуліў да сабе і паўтараў адное:

- Я табе нікому крануць не дазволю!

Ізноў пачаўся дождж, невядома навошта дорачы ім лішні час пабыць разам.

- Яшчэ не позна передумаць, - мовіла яна.

- Не змагу, - адказаў Андрэй.

І яе ён ужо таксама не переканае. Яна вырашыла так яшчэ той восенню, калі аднойчы Андрэй не знайшоў яе дома, дзе пакінуў, збіраючыся на дзяжурства. Калі, праклінаючы сабе, разбіў твар суседу, які за бутэльку дапамог знайсці Вольгу забойцам. Калі ён, ужо ні ў што не веруючы, уварваўся з АМОНам у кватэру, адрас якой падказаў агент. Калі хлыстаючы гумавай дубінай усіх падрад, у кожнага пытаў, дзе Вольга. Калі выцягваў яе амаль жывую з ванны. Калі ўсю ноч не адыходзіў ад дзярэй рэанімацыйнага адзялення, паўтараючы “Жыві, Воленька, жыві!” Тады яна мовіла:

- У гэтай краіны няма будучыні.

І колькі Андрэй не спрабаваў растлумачыць - без сэнсу: чыясці безадказнасць каштавала Вользе занадта. Яна ж у сваю чаргу імкнулася выцягнуць Андрэя за сабою. Але што ён мог зрабіць, калі сэрца рвалося на часткі. Ён разумеў, што без Вольгі, без яе светлай усмешкі, без яе вачэй колера марской хвалі, увогуле без яе чыстай душы, яго жыццё страціць сэнс. Але ж пакідаць Бацькаўшчыну, якой даваў прысягу, якой кляўся на вернасць, не падымалася рука.

- Чаму? - ізноў прагучаў яе голас. - Што трымае табе на гэтай крывавай зямлі? Што спыньвае табе? Што перашкаджае нашаму каханню?

- Радзіма, - ціха адказаў ён.

Нечакана аб’явілі пасадку.

- Бывай! - шапнула яна і пачалавала яго ў вусны. І разам сухасць у роце знікла.

Андрэй дастаў цыгарэту, закурыў і праводзіў яе ўзорам.

Зайшлі апошнія пасажыры, пачуўся вой турбін і самалёт, адарваўшыся ад зямлі, знік за гарызонтам, дзе самотна курлычучы, пакідалі Беларусь журавы, каб у вясну ізноў вернуцца. Чаго нельга было казаць аб Вользе - яна знікала назаўсёды.

Кінуўшы акурак, Андрэй пакрочыў дадому. Заўтра ізноў дзяжурства. Толькі без Вольгі зараз будзе адзінока і самотна, як тым журавам на чужбіне.

навеяло, не все сказки добрые, Радзiма

Previous post Next post
Up