зімовае

Feb 01, 2011 12:38

Сёння першы дзень апошняга месяца зімы. Засталось крышачку пацярпець і прыйдзе вясна. Прыйдзе з сонечным цяплом, ясным блакітным небам, меладычнымі спевамі птушак, доўгім днём і цудоўным настроем. Хутчэй бы гэта адбылося! А пакуль яшчэ трошкі зімы:




"Хутарок" (фірма "Золотое руно"). Спадабаўся адразу, набыла не думая і задавальненне атрымала вялікае. Вышывалась лёгка, не гледзячы на чорна-белую схему (першы раз карыстаюсь такой). Нітак шмат, засталось яшчэ на палову такой карціны. Уся праца заняла дзесьці 3 тыдні.
Прабачце за якасць здымка, не магла найсці патрэбны ракурс, атрымалась выцянута ў бок.

вышыўка, настрой

Previous post Next post
Up