Львоў

Jan 28, 2011 12:54

Учора апынулася на плошчы Я. Коласа. Вырашыла зайсці на Камароўку. Мне падабаецца там адна невялічкая крама “Товары для рукоделия”. У ёй амаль заўсёды можна знайсці шмат цікавага, што датычыцца вышыўкі. Вось я і знайшла. Спадабаўся мне адзін набор: “ Уютный дворик”. На сам рэч мне не вельмі яны (наборы) падабаюцца, але ў гэтым выпадку вырашыла набыць. Ён напомніў мне Львоў, дзе я пабывала гэтым летам у жніўні. Менавіта львоўскія вулачкі.





Ніколі не думала, што туды паеду. Шмат разоў чула добрыя словы пра гэты горад ад сяброў і сябровак, якія яго бачылі, таму, калі апынулася ў цягніку, што ехаў праз Львоў, было вырашына сысці і самім пабачыць. Я не пашкадавала, што так зрабіла. Горад вельмі цікавы і прыгожы. Тут ёсць, што паглядзець: цудоўная архітэктура, шмат прыгожых гістарычных будынкаў, вузкіх вулачак, розных помнікаў. Нажаль, у мяне быў толькі адзін дзень, з 4 гадзін раніцы да 5 вечара. Я паспела не шмат, але пару-другую здымкаў пакажу.
Як толькі стала больш-менш бачна, мы пайшлі разглядаць горад.







Помнік палітвязням







Вежы ўніяцкай царквы




Купал гатэлю










Помнік нашаму Адаму Міцкевічу


voyage

Previous post Next post
Up