Заўважыла за сабой дрэнную звычку: надоўга знікаць з ЖЖ. Мне ад гэтага неяк не па сабе робіцца. Буду выпраўляцца. Так як не маю шмат часу, выкладу ўсе навіны тут і цяпер.
1. Самае галоўнае: я знайшла працу па сваёй спецыяльнасці. Клопаты і турботы, звязаныя з яе адсутнасцю, не давалі мне спакойна жыць 11 месяцаў. Таму яе з'яўленне раўнаважна пачатку іншага новага жыцця. Сама яшчэ ніяк не ўцямлю ды і не веру сабе :)))))
2. Ну, так як цяпер амаль увесь свабодны час заняты афіцыйнай працай, то само сабой разумеецца, што вышываннем і бісерам я не магу займацца. Не, так тады атрымоўваецца зусім не цікава жыць, таму я стараюся хоць для чагосці аднаго знаходзіць хвіліны. Ну вось, напрыклад, дарабіла жоўтую архідэю:
3. Ну не магу я без вышывання нават цяпер, калі працую. Я "падсела на іглу" канчаткова:))))
Паспрабуйце дагадацца, хто атрымаецца ў вынніку:))) Адразу прашу ў вас прабачэнне за памятасці. Заўсёды сціраю працу толькі, калі яна канчаткова зроблена
А вось мой мілы шкоднік, які любіць мне "дапамгаць", калі я займаюся вышыванкай: то ніткі схавае, то ляжа на вышывнку паляжыць, то схемку пагрызе, а то і парве:)))