а бывае і такое...

Mar 18, 2004 23:02


Ёсць тут у мяне адна добрая знаёмая. Сяброўка нават. Канадыйка, якую завуць Вікі. Яшчэ з самага пачатку нашага з ёй знаёмства, яна расказвала крыху пра сябе і ўзгадала, што з'яўляецца ў сваёй сям'і сёмай з дзесяці дзяцей (адзначыла, што сем - шчаслівая лічба), і што нарадзілася яна ў пятніцу трынаццатага. Памаўчала і дадала, усміхаючыся, што з-за гэтага з ёй усё жыццё нешта здараецца. Я, зразумела, асаблівай увагі гэтаму сказу не надала. А зусім нядаўна мне далі прачытаць артыкул у газеце, дзе апісваецца ўсё, што здарылася з Вікі. Шчыра кажучы, я ўразілася. :)



Карацей, артыкул надрукаваны ў адной брытанскай газеце пад назвай "Be ready for the worst, Londoners, Vici's comin' to town", што ўжо само па сабе інтрыгуе.

Потым ідзе пералік усяго таго, што з Вікі здарылася. Вось некалькі прыкладаў:

- У 1985 годзе Вікі едзе працаваць у Нігерыю. Там амаль адразу ж здараецца крывавы ваенны пераварот. Ахвяры.
 - Вікі едзе ў Мексіку. Праз некалькі тыдняў там здараецца самы страшэнны ў гісторыі краіны землятрус. Вікі жыве ў некалькіх хвілінах хадзьбы ад эпіцэнтру. 
 - Далей Турцыя. Усплёск крывавай палітычнай барацьбы, як толькі туды прыязджае Вікі. 
 - Сінгапур. Вікі адна з трох канадыйцаў, што ўратаваліся з патанулага   Royal Pacific of Malaysia.
 - Яшчэ Сінгапур. Вікі выпраўляецца паплаваць на каноэ, і менавіта ў гэтае каноэ трапляе маланка. Пацярпелых няма.
 - Потым Вікі адпраўляецца на Бермуду наведаць брата і...ураган Фелікс. Супадзенне?

Ёсць яшчэ прыклады, але вось самы апошні (пакуль): мы прыехплі ў Манілу ў канцы ліпеня, і на наступны дзень не маглі выйсці з дома - ўсё навокал у ачапленні, мужыкі з аўтаматамі па вуліцы ходзяць. Высвятлілася - ў краіне адбываецца спроба ваеннага перавароту: вайскоўцы захапілі гатэль ( там простымя людзі + аўстралійскі амбасадар) і патрабавалі, каб прэзідэнтка ўсяму свету расказала, як добра яна аргаізавала карупцыю ў краіне. Гатэль захоплены -усяго некалькі кварталаў ад нас. Тады мы яшчэ не ведалі, што Вікі ўжо прыляцела ў Манілу і пасялілася ў суседнім з намі доме...

p.s. ужо некалькі тыдняў запар збіраемся ехаць з Вікі да мора на нашым самаходзе. Можа не рызыкаваць?..

магло быць горш || could be worse, людзі й лёсы || life & people, сябры || friends

Previous post Next post
Up