Aug 26, 2014 21:05
1. Працаваць па 12 гадзін становіцца нормай. На новай працы ўсё нармуль, але самае цікавае яшчэ чакае мяне наперадзе.
2. Я тут два тыдні катаўся на Рэно Меган. Тачыла мабыць і добрая, але праектавалі яе, дакладна, уроды. Вярнуцца з Рэнохі на Бэху, гэта як зняць з сабе малы, не па свайму памеру абутак, ды надзець той, што твайго памеру. Пачуццё эйфарыі ды шчасця гарантавана.
3. Навучыўся рамантаваць АБС (ABS). Насамрэч нічога складанага ў гэтай справе няма. Пасля вяртання гідраблока, самае галоўнае гэта слушна прапампаваць гідраўліку, каб у сістэме не засталося паветра. Зараз буду навучацца кадаваць блокі кіравання аўто, як іх там праграмаваць ды прашываць.
123,
автомобильное