Jun 29, 2014 22:11
1. Быў яшчэ раз у Любчы. Завіс там ажно на тыдзень. Напрацаваўся на вышыні на некалькі месяцаў наперад. Па вечарох, вядома ж, была рыбалка (гл. п.2).
2. Увесь тыдзень рыбалка адпавядала надвр'ю. Рыбы 0,0. Але Нёман вапшчэ красава.
3. Аднойчы я на рыбу не пайшоў, а паехаў на аўто падалей ад звычайнага месца адпачынку. Закінуў вуды, ды вырашыў пачакаць рыбу ўнутры машыны. Пакуль чакаў ды снедаў там, вырашыў пасканіць радыёхвалі, ды раптоўна пачуў этэр (як мне падалося) ажно з самой Латвіі. Але трохі пазней, на іншай хвалі, пачуў яшчэ адзін этэр з ужо болей знакомай мовай - літоўскай. Трохі пазней выявілася што гэта было вяшчанне ад LRT. Сёння даведаўся, што на 107,2FM хваля ідзе з Дзевянішкаў, а па прамой лініі адтуль да Любчы атрымоўваецца каля 77 км. Дарэчы гэтыя абодва факты мяне дужа здзівілі.
123,
Любча