May 08, 2009 22:31
Сёння па дарозе на работу слухаў Аўта-радыё, а дакладней перадачу Брама iснасцi. Дык вось госцем там быў спявак Якаў Навуменка, адзiн з так званых "зорак беларускай эстрады". Карацей кажучы вядучы задае пытаннi на беларускай мове, а спявак адказвае на рускай, гучыць гэта зразумела дзіўна, ну добра не ведаеш мову не размаўляй. Бла-бла-бла ...
Вядучы: - ну нарэшце давайце паслухаем што-небудзь з вашага рэпертуару
Навуменка: - вот новая песня на слова Янки Купалы
I пачаў спяваць на беларускай мове! Цьфу ты! Далібог цырк на дроце ...