люблю я па-добраму глуміцца над нашымі супрацоўнікамі (ды й палова нашых супрацоўнікаў такія самыя)
нота бэнэ. падарункі мы любім дарыць адзін аднаму даволі добрыя ў параўнаньні з маім менскім праэктна-інстытуцкім досьведам - то мабільнік падарым, то фотаздымач, нават відэакамэру самаму крутому зваршчыку падарылі, ён нам шмат бабла зарабляе для канторы
дык вось, набліжаецца дзень народзінаў нашага супрацоўніка Ходзіджона Мірзоева. Ходзі - гэта наш зваршчык, будзе 19 гадоў, сьціплы і здатны таджыцкі хлопец, ды вось жа ён:
ага, і дырэктар мне тэлефануе, запытвае, што б яму падарыць такога. Я адказваю:
- Капялюшык яму які-небудзь падарым. І ліхтарык.