Шаноўныя сябры!
Прапануем вам азнаёміцца з падборкай артыкулаў, прысвечаных бібліятэкам Германіі. У якасці бонусу - артыкул пра нямецкага паэта Дурса Грунбайна, лаўрэата прэміі імя Георга Бюхнера.
Як працуецца ў хакерспейсы Цэнтральнай бібліятэкі Кёльна? Што можна змайстраваць з дапамогай 3-D-прынтара? За што любяць чытачы Гарадскую бібліятэку Фленсбурга? Чаму нямецкага паэта і празаіка Дурса Грунбайна называюць нелірыкам? - даведайцеся адказы на гэтыя пытанні ў прапанаваных артыкулах!
Цэнтральная бібліятэка Кёльна: «Мне падабаецца ствараць рэчы»
Foto (Ausschnitt)/Фота (фрагмент): © Michael Kohler
Ян Ф. - школьнік, ён наведвае Цэнтральную бібліятэку Кёльна з маленства. У апошнія гады ён перш за ўсё завіхаецца паміж 3-D-прынтарам і паліцамі з літаратурай па інфарматыцы.
https://www.goethe.de/ins/by/be/kul/mag/21065803.html Гарадская бібліятэка Фленсбурга: «Тут яшчэ адбываецца літаратура!»
Foto (Ausschnitt)/Фота (фрагмент): © Birgit Dankert
Зігрыд Д. заўсёды цікавілася літаратурай. І тое, што падчас чытанняў у Гарадской бібліятэцы Фленсбурга яна можа тварам да твару ўбачыць аўтараў, ёй вельмі падабаецца.
https://www.goethe.de/ins/by/be/kul/mag/21065939.html Дурс Грунбайн: Нелірык
Foto (Ausschnitt)/Фота (фрагмент): © picture alliance / Erwin Elsner
Дурс Грунбайн належыць да найважнейшых нямецкамоўных паэтаў і эсэістаў. Аднак творы лаўрэата прэміі імя Георга Бюхнэра не ўкладаюцца ў вызначаныя катэгорыі.
https://www.goethe.de/ins/by/be/kul/mag/21107573.html