Літаратурныя чытанні з Грэгарам Зандэрам (Баранавічы)
26.09.2016, 17.00
Цэнтральная гарадская бібліятэка імя В.П. Таўлая
Баранавічы, вул. Леніна, 53
Уваход вольны
На нямецкай мове з перакладам на беларускую/рускую
Даведкі: +375 163 40 36 90
Літаратурныя чытанні з Грэгарам Зандэрам (Брэст)
27.09.2016, 16.30
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага
Дзіцячы аддзел
Брэст, вул. Куйбышава, 32
Уваход вольны
На нямецкай мове з перакладам на беларускую/рускую
Даведкі: +375 162 23 38 20
Cупольны літаратурны выступ Грэгара Зандэра (Нямеччына) і Альгерда Бахарэвіча (Беларусь)
29.09.2016, 19.00
Мадэратар сустрэчы - Альгерд Бахарэвіч
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»
Мiнск, пр-т Незалежнасцi, 37А
Уваход вольны
На нямецкай мове з перакладам на беларускую
Даведкі: +375 17 286 31 68
Дыскусія “Нямецкамоўныя перакладчыкі: калегі ці канкурэнты?”
30.09.2016, 18.30
Удзельнікі/цы: Лявон Баршчэўскі, Альгерд Бахарэвіч, Вольга Гапеева (Беларусь), Грэгар Зандэр (Германія)
Мадэратарка: Юля Цімафеева
Інстытут імя Гёте ў Мінску
(канферэнц-зала, 4-ы паверх)
вул. В.Харужай, 25/3
Уваход вольны
На нямецкай мове з перакладам на беларускую
Даведкі: +375 17 237 71 19
Грэгар Зандэр - нарадзіўся ў 1968 годзе ў Шверыне, але сваёй радзімай лічыць Ростак, а домам - ужо на працягу 20 гадоў - Берлін. З 1990 да 1996 вывучаў медыцыну, германістыку і гісторыю ва ўніверсітэтах Берліна і Ростака. У 1997 скончыў Берлінскую школу журналістыкі. На дадзены момант жыве і працуе ў Берліне.
Першы зборнік апавяданняў аўтара «Ich aber bin hier geboren» з’явіўся ў 2002 годзе. Таксама Грэгар Зандэр з’яўляецца аўтарам зборніка апавяданняў «Winterfisch», раманаў «Abwesend», «Tagebuch eines Jahres», «Was gewesen wäre». У адным са сваіх апошніх раманаў «Was gewesen wäre» Грэгар Зандэр спалучае падзеі часу канца ГДР і сучасную чароўную гісторыю кахання.
У апавяданнях пісьменніка, іх яшчэ называюць «вялікія гісторыі ў кароткай форме», распавядаецца пра людзей, якія знаходзяцца ў дарозе і адначасова ў палоне свайго лёсу. Наколькі розныя гэтыя гісторыі, настолькі ж ўсе яны маюць нешта агульнае. Гэта апавяданні пра моцныя жаданні, пра імкненні да сваіх каханых, да вольнага жыцця ці проста да адчування, што цябе разумеюць.
Грэгар Зандэр - лаўрэат некалькіх літаратурных прэмій, у тым ліку прэміі найлепшаму нямецкаму аўтару кароткай прозы «Deutscher Erzählerpreis» за кнігу «Winterfisch» і прэміі Аннэлізэ Вагнэр.
Выява: © Goethe-Institut