Падборка артыкулаў, прысвечаных тэме СМІ ў Германіі

Jan 21, 2016 17:17

Шаноўныя сябры!

Прапануем вашай увазе падборку артыкулаў аб СМІ ў Германіі. У фокусе ўвагі гэтым разам: як у Германіі забяспечваецца разнастайнасць меркаванняў у СМІ, што чакае нямецкае публічна-прававое радыёвяшчанне ў будучыні, як у Германіі ўспрымаюцца часопісы для жанчын і наколькі блізкія нямецкія журналісты да ўлады.



Забяспечыць разнастайнасць меркаванняў

У Германіі існуе публічна-прававое і прыватнае тэлерадыёвяшчанне. Аўдыторыя прыватных тэлеканалаў складае каля 50 працэнтаў, аўдыторыя публічна-прававых (ARD, ZDF, трэціх і адмысловых каналаў - Arte, Phoenix і 3sat) - каля 45. Рэшта з пяці працэнтаў - гэта замежныя і мясцовыя каналы. Шмат плюралізму. І ўсё-ткі: як быў створаны падобны медыйны ландшафт? Размова з камуніказнаўцам Вольфгангам Зойфертам.

http://www.goethe.de/ins/by/be/min/kul/mag/med/14269080.html

Foto: © sharplaninac, fotolia.com



Будучыня публічна-прававога тэлерадыёвяшчання ў Германіі: Паміж прыцягальнасцю і задачай

Публічна-прававое тэлерадыёвяшчанне ў Германіі паступова адаптуецца да зменаў, выкліканых дыгіталізацыяй. Ці справіцца адміністратыўны апарат кампаній з сітуацыяй, калі трэба разрывацца паміж якаснай праграмай і заканадаўчымі прадпісаннямі?

http://www.goethe.de/ins/by/be/min/kul/mag/med/13700749.html

Foto: © Mario Sixtus via flickr.com, Lizenz CC BY-NC-SA 2.0



Часопісы для жанчын: «Па-ранейшаму стыгматызаваныя»

Часопіс «Брыгіта» дасягнуў пенсійнага ўзросту: яму споўнілася 60 гадоў. У мінулыя гады часопісы для жанчын, падобныя да яго, крочылі разам з часам - за эмансіпацыяй. Па словах д-ра Катрын Фрыдэрыке Мюлер, навуковага супрацоўніка праекта Das mediatisierte Zuhause, які ажыццяўляецца ва Універсітэце ў Мюнстэры, грамадства і сёння не ўспрымае іх усур’ёз.

http://www.goethe.de/ins/by/be/min/kul/mag/med/13134296.html

Foto: © Antonioguillem - Fotolia.com

Небяспечная блізкасць журналістаў да ўлады

Наколькі незалежныя і аб’ектыўныя нямецкія журналісты? Камуніказнаўца з Лейпцыгу Увэ Кругер даследаваў сувязі вядучых рэдактараў з палітычнымі і эканамічнымі элітамі і заўважыў, што між імі існуе небяспечная блізкасць.

http://www.goethe.de/ins/by/be/min/kul/mag/med/13888989.html

сродкі масавай інфармацыі, Германія, журналістыка

Previous post Next post
Up