Вайна з далёкай шуфлядкі: Памяць пра вайну праз 100 гадоў

Jun 27, 2014 14:57



Наколькі памяць пра Первую сусветную вайну прадстаўлена ў Беларусі і іншых краінах, які вобраз гэтай вайны распаўсюджваюць СМІ і працы гісторыкаў? Якія невядомыя звесткі пра гэту вайну захоўваюць беларускія архівы і якім чынам можна сёння актуалізаваць памяць пра Першую сусветную вайну?

Адказы на гэтыя пытанні будуць шукаць разам аўстрыйскі перакладчык і пісьменнік Марцін Полак, фатограф і куратар Аляксей Шынкарэнка і архівіст Уладзімір Дзянісаў падчас дыскусіі «Вайна з далёкай шуфлядкі» 28 чэрвеня а 16-й гадзіне ў прасторы «ЦЭХ» (Мінск, пр-т Незалежнасці 58, корп. 6). Апрача архіўных матэрыялаў, якія прадставіць Уладзімір Дзянісаў, будуць прадстаўлены фотаздымкі з Галіцыі і Паўднёвай Беларусі часоў вайны з прыватнага фотаархіва Марціна Полака і фотаздымкі, што ўвайшлі ў выставу «Беларусь у Першай сусветнай вайне» (куратар Аляксей Шынкарэнка).

Уваход вольны!

Падрабязней гл. тут:

http://www.goethe.de/ins/by/min/ver/be13024866v.htm

дыскусія, гісторыя Германіі, Германія

Previous post Next post
Up