4 і 5 кастрычніка 2013 г. Інстытут імя Гётэ ў Мінску прадставіць беларускай публіцы лепшыя ўзоры сучасных нямецкіх кароткаметражных фільмаў, знятых у 2012-2013 гг. Cусветная прэм’ера праграмы кароткаметражных фільмаў Soirée Allemande 2013 адбылася на Міжнародным фестывалі кароткаметражных фільмаў у Клермон-Фернане (Францыя) у лютым 2013 г. У яе увайшлі 10 лепшых кароткаметражных фільмаў, адабраных з 450 фільмаў-удзельнікаў нямецкіх кінафестываляў.
Лепшыя нямецкія кароткаметражныя фільмы 2012/2013
04.10.2013, 05.10.2013, пачатак у 19.20
Кінатэатр «Цэнтральны», Мінск, пр-т Незалежнасці, 13
На мове арыгіналу з рускімі субтытрамі
Уваход вольны
Даведкі па тэл.: +375 17 2377119
Фота/Foto: © Soirée Allemande