43% вясковых школьнікаў вывучаюць нямецкую мову

Jul 04, 2013 12:03

Паводле дадзеных Белстата, 99,4% беларускіх школьнікаў, якія навучаюцца ў 3-11 класах, вывучаюць замежныя мовы. Гэта 725 тысяч патэнцыйных носьбітаў моваў. З прадстаўнікамі якіх краін яны змогуць паразмаўляць?

78,1% школьнікаў вывучаюць англійскую мову, 17,1% - нямецкую. «Французаў» сярод школьнікаў 3,5%, а «іспанцаў» - усяго 0,7%. Доля польскай, чэшскай, кітайскай ды іншых моваў мізерная, у справаздачу Белстата яны не ўключаныя.

Аднак такая сітуацыя не ва ўсёй краіне. Англійская ў вёсках не ў такой пашане. Яе вывучаюць 53,9%, затое нямецкую - 42,7% школьнікаў.

У гарадах жа нямецкую вучыць толькі кожны дзясяты, а англійскую - 85,6% вучняў.

Крыніца: Наша Ніва, 04.07.2013
Аўтар: Ягор Марціновіч

Чытаць цалкам: http://nn.by/?c=ar&i=112179

сродкі масавай інфармацыі, нямецкая мова

Previous post Next post
Up