(no subject)

May 11, 2012 11:12

На краі раю
Фільм Фаціха Акіна

Паказ фільма
16.05.2012, 19.00
Інстытут імя Гётэ ў Мінску, вул. В. Харужай, 25/3,
актавая зала на 4-м паверсе
На нямецкай мове з рускімі субтытрамі
Уваход вольны
+375 17 2377119

Wseslaw.pawlowets@minsk.goethe.org

Удавец Алі пераканаў прастытутку Йэтэр жыць разам, але гэта не спадабалася яго сыну Няжату. Ён супакойваецца толькі тады, калі даведваецца, што Йэтэр пастаянна пасылае грошы на вучобу сваёй дачцэ Айтэн. Пасля нечаканай смерці Йэтэр Няжат адпраўляецца ў Турцыю, каб знайсці Айтэн. Палітычная актывістка Айтэн хаваецца ад турэцкай паліцыі ў Германіі ў маладой дзяўчыны Лотэ. Калі паліцыя яе знаходзіць і дэпартуе ў Турцыю, Лотэ пачынае шукаць сваю сяброўку…
 У другой частцы сваёй трылогіі «Каханне, смерць і д'ябал» рэжысёр распявадае пра шэсць чалавек, жыццё якіх пераплецена паміж Гамбургам і Стамбулам.

На краі раю 
Германія / Турцыя, 2007
Рэжысёр: Фаціх Акін
У ролях: Бакі Даврак, Нургуль Ешылчай, Ханна Шыгула

кінаклуб, кіно

Previous post Next post
Up