(no subject)

Apr 12, 2012 13:44

Віскі з гарэлкай
Фільм Андрэаса Дрэзэна

Паказ фільма
16.04.2012, 19.00
Інстытут імя Гётэ ў Мінску, вул. В. Харужай, 25/3,
актавая зала на 4-м паверсе
На нямецкай мове з рускімі субтытрамі
Уваход вольны
+375 17 2377119

Wseslaw.pawlowets@minsk.goethe.org

Гісторыя кінематографа ведае шмат такіх актораў: Ота страшэнна таленавіты, але абсалютна нястрыманы ў дачыненні да жанчын і алкаголю. Нават у п'яным выглядзе на здымачнай пляцоўцы ён заўсёды мае ўласнае ўяўленне аб тым, як павінен выглядаць эпізод. Праз гэта непазбежна ўзнікае канфлікт з рэжысёрам, якому выхадкі Ота ўжо надакучылі. І на ўсякі выпадак ён знаходзіць дублёра для Ота…

"Віскі з гарэлкай" - пяшчотная меланхалічная камедыя Андрэаса Дрэзэна пра стварэнне кіно.

Віскі з гарэлкай
Германія, 2009 Рэжысёр: Андрэас Дрэзэн
У ролях: Генры Хюбхен, Карына Харфуг, Маркус Херынг

кiнаклуб, кіно

Previous post Next post
Up