Прэзентацыя "Шабаноў" Альгерда Бахарэвіча

Mar 21, 2012 14:28


Прэзентацыя новай кнігі Альгерда Бахарэвіча "Шабаны. гісторыя аднаго знікнення" адбудзецца 22 сакавіка ў Інстытуце імя Гётэ ў Мінску, паверх 4. Пачатак а 19-й гадзіне.

Шабаны. Адно з сакральных месцаў сённяшняга Мінска. Канцавая станцыя мітычных аўтобусаў і нікому не цікавых лёсаў. Шабаны як брама; Шабаны як пастка. Іхная тапаніміка вяртае ў чужое мінулае, іхная геаграфія сягае далей за вызначаныя ім межы, іхная гісторыя больш загадкавая, чым можа падацца на першы погляд. Менавіта ў Шабанах і іх ваколіцах разгортваецца дзея гэтай кнігі, у якой прыватныя жыцьці герояў пераплятаюцца з забытымі тэорыямі акадэміка Мара, за кожным паваротам чакае патруль часу, а ўспаміны дзяцінства пішуцца на старых мапах.

Новая кніга Альгерда Бахарэвіча - раман пра магчымасці мовы і немагчымасць вяртання.

Увага! На прэзентацыі кніга прадавацца не будзе! Набыць кнігу можна ў кнігарні "Галіяфы" (галерэя “Падземка”, пр-т Незалежнасці, 43)

Інстытут імя Гётэ, літаратурная імпрэза

Previous post Next post
Up