Літаратура без межаў?

Feb 10, 2012 00:00

10 лютага 2012 года ў галерэі “Ў” адбудзецца подыумная дыскусія з удзелам Катарыны Раабэ, Вольгі Гапеевай, Марыйкі Мартысевіч і Артура Клінава. У цэнтры увагі будзе знаходзіцца пытанне, чаму творы беларускіх пісьменнікаў яшчэ большай часткай не перакладзены на іншыя мовы, у прыватнасці, на нямецкую?

Подыумная дыскусія з удзелам Катарыны Раабэ, Вольгі Гапеевай,
        Марыйкі Мартысевіч і Артура Клінава. Мадэрацыя: Ірына Герасімовіч
        10.02.2012, 19.00
        Галерэя Ў, пр-т Незалежнасці, 37А
        На нямецкай і беларускай мовах / Уваход вольны
        +375 29 2377119 / dolm@minsk.goethe.org

Чаму творы беларускіх пісьменнікаў яшчэ большай часткай не перакладзены на іншыя мовы, у прыватнасці, на нямецкую? Для адказа на гэта пытанне ў Мінск запрошана Катарына Раабэ, рэдактар і кіраўнік усходнееўрапейскай рэдакцыі легендарнага выдавецтва Suhrkamp Verlag, якое больш як 50 гадоў знаёміць нямецкіх чытачоў з найлепшымі ўзорамі нямецкай і замежнай літаратуры. Перадусім Катарына Раабэ - глыбокі знаўца усходнееўрапейскай літаратуры ад Будапешта да Пецярбурга. Яна спрычынілася да таго, што пісьменнікі Юры Андруховіч, Анджэй Стасюк і многія іншыя знайшлі вялікае кола чытачоў у Германіі.

Фонды падтрымкі культуры часта сцвярджаюць, што пераклад - гэта культурны абмен. Аднак наколькі магчымы і наколькі сэнсоўны пераклад з адной мовы на другую? Ці можна перакласці нейкі тэкст у прынцыпе? З якімі кнігамі і тэкстамі з Беларусі хацелі б пазнаёміцца чытачы ў Германіі?

Рэдкім прыкладам з’яўляецца Артур Клінаў: нямецкае выданне яго кнігі “Мінск - горад Сонца” выйшла ў выдавецтве Suhrkamp Verlag і нават папярэднічала беларускаму выданню. Вольга Гапеева і Марыя Мартысевіч спалучаюць уласную творчасць з перакладчыцкай дзейнасцю. Яны даюць новае жыццё замежным творам на беларускай мове, але таксама радуюцца перакладам на іншыя мовы сваіх уласных твораў.

З такіх розных перспектыў падыйдуць удзельнікі дыскусіі да яе асноўнага пытання: Літаратура без межаў? Пра сэнс і бессэнсоўнасць літаратурнага перакладу.

перакладчыцкая дзейнасць, выдавецкая справа, літаратура, міжкультурны дыялог

Previous post Next post
Up