Вітаю тых нешматлікіх чытачоў майго жж, хто яшчэ не забыўся пра яго існаваньне. У апошніх некалькіх і прытым даволі даўніх запісах прысутнічалі анонсы маіх ТВ-подзьвігаў, не абміне гэтая тэма і дадзены допіс. Асабліва ўлічваючы тое супадзеньне, што на гэтым тыдні нашу каманду пакажуць і па беларускай, і па азейбарджанскай тэлевізіі.
Пачнем з ужо вядомага некаторым з вас беларускага брэйн-рынгу. Першая гульня з нашым удзелам ужо выйшла і яе можна пагядзець
тут, а другая будзе дэманстравацца ў гэтую нядзелю на АНТ а 11:30 і яе таксама можна будзе потым паглядзець у запісы на ютубе.
А вось у Баку мы здымаліся ўпершыню (у прынцыпе я ўвогуле першы раз быў у гэтым горадзе і пазьней магу апісаць свае ўражаньні) - ў аналягічным па фармату праекце наша каманда прадстаўляла Беларусь на міжнародным кубку па брэйн-рынгу. Наша першая гульня паказвалася ўчора і яе запіс можна паглядзець альбо
тут (пераключыцца на 25.03 і выбраць час 21:10), альбо
тут. Наступная перадача будзе дасяжная ў гэтую суботу недзе а 22:00 па нашым часе (калі знайду ейны запіс, то падзялюся з вамі).
Пра ўскосную прычыну майго жж-маўчаньня і самую галоўную падзею мінулага года чытайце ў наступным допісе)