Слова "man" мае два пераклады...

Oct 17, 2008 21:54

Спачатку я жадаў напісаць допіс пра звычайныя пацалункі ў шчаку, але за некалькі дзён выношваньня ягонай ідэі тэма стала больш аб'ёмістай. Але пачнем з пацалункаў) Я даўно заўважаю, што калі адбываецца працэс вітаньня і разьвітаньня, то дзеўчыны зрэдку цалуюць мяне, абдымаюць ці ўвогуле ідуць на нейкі тактыльны кантакт. Прычым часам бывае, што цалуюць усіх хлапцоў у кампаніі, акрамя мяне. І вось я пачаў аналізаваць, чаму так адбываецца, і зразумеў, што галоўная прычына- адна з маіх галоўных праблем. Гэта тое, што шмат хто, асабліва дзеўчыны, бачыць ува мне добрага чалавека, але не бачыць... мужчыну. Я адчуваю гэта па шматлікіх дробязях, словах, позірках. Ведаеце, мне гэта ня вельмі падабаецца. Зь іншага боку, я ня ведаю, што канкрэтна з гэтым рабіць. У мяне ёсьць некаторыя "жаноцкія" рысы характару, але я не жадаю іх вынішчаць) Не бачу я сябе сапраўдным мача) Але мужчынам бачу... Добра б і іншыя бачылі...

думкі

Previous post Next post
Up