ОЕ зноў у Менску!

May 30, 2008 00:04

Гэта было мегафайна) Адзін з лепшых, калі ня лепшы, канцэрт (хоць да ідэала яшчэ ёсьць нейкая адлегласьць), на якім я прысутнічаў. Якая энэргетыка. Гэта вам не 30 мэтраў да сцэны летась, а другі шэраг танцполу! Які ўсёткі Вакарчук цудоўны, як ён выкладваецца. І было бачна, што яму падабаецца нашая публіка, а яна з радасьцю прымае ягоны гурт. Ён спакойны ўжо размаўляе ўкраінскаю, не перапытваючыся) Не хапіла толькі "Вiдпусти", "Ночі і дні" і "Вставай" пэўна. Эх-х, канцэрт жа не апошні) Ды таго ж мяне парадавалі "Ніколі" і "Не пітай". Я вырашыў, што на любы менскі канцэрт я буду хадзіць, а мабыць ня толькі менскі, бо гэта ж ОЕ... Адзін з тых сталпоў, на якіх трымаецца мой музычны сьвет.

P.S. Лявон, даруй, але ОЕ ўсёткі прыяджаюць радзей, а НРМ будзе яшчэ й на басах(і я там буду)), і ў Менску, спадзяюся, нейкі клюбняк будзе ўлетку. НРМ - гэта такі ж столп, і вашыя канцэрты я таксама стараюся не прапускаць, буду старацца яшчэ лепей)

ОЕ, музыка

Previous post Next post
Up