12 чэрвеня. Дзень трэці. Сьвяткаваньне-2.

Jun 14, 2007 22:53

Некаторыя ведаюць, што ў гэты дзень было заплянаванае сьвяткаваньне з сябрамі не з жж. Так атрымалася, што сьвяткавалі мы сваёй камандай (амаль усей). І здарылася тое, чаго я баўся. Што нічога вясёлага з гэтага сьвяткаваньня не атрымаецца. Сьветлай плямай былі толькі 1,5 гадзіны з Кацяй, мы паразмаўлялі, як сапраўдныя сябры (ну амаль), а потым прыйшлі хлапцы- і ўсё... Схадзілі за падарункам, сустрэлі zorka_venera і v_mariamna. Прычым 2 разы) Напэўна, гэта было яшчэ адной сьветлай плямай. Потым пасядзелі ў Эль-памідора, пагулялі, пасядзелі за філармоніяй. Пабачылі хлапчукоў, якія плёскаліся ў фантане (няхай будзе 3 плямай). Потым пайшлі далей, у мяне разбалелася галава, я сеў на мэтро і паехаў дахаты. А яны пайшлі на кватэру бухацьпрацягваць сьвяткаваньне.
Я не разумею, чаму людзі, якіх я ведаю 15 год, зараз для мяне так мала значаць. Дакладней разумею, але што з гэтым рабіць? Ну так, мы зь імі "лепшыя сябры", але ці будзем проста лепшымі сябрамі? Чаму для мяне бліжэй мала знаёмыя людзі з жж, з асі? Якіх, я, мабыць, нават не бачыў, але якія мяне выслухаюць і якім я цікавы. Добра, што ў нас у камандзе ёсьць Каця, бо калі б не было яе... Яна - цэмент, яна трымае нас разам. Эх, што жа будзе ў новым сэзоне..

думкі, ДН, сустрэчы

Previous post Next post
Up