Feb 02, 2011 18:25
Па інцярнэце ходзіць чутка, што такія ўжо з’явіліся ў спісе неўяздных/невыяздных у Эўропу. Давайце разбярэмся. Дзякуючы магчымасці сучаснымі спосабамі генерыраваць выпадковыя выбаракі, я стварыла псеўда-выпадковую групу для разгляду:
129. Бычко Аляксей Віктаравіч, суддзя суда Цэнтральнага раёна горада Мінска // я так разумею, гэты з тых, што прысуджвалі арыштаваным - жанчынам, мужчынам, немым - 19 снежня тэрміны і штрафы; т.б. яны ўдзельнічалі ў стварэнні дзяржавы “мадэрну”, а іх за гэта не пусцілі ў Эўропу.
3.Пяткевіч Наталля Уладзіміраўна, былы першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта (цяпер - у кадравым рэзерве). // як мы ўжо даведаліся, “варыць боршч” - гэта нефеменестычна, яна не варыла, таму яе не пускаюць у Эўропу.
94. Траццяк Пётр, намеснік старшыні КДБ. // з папярэдніх допісаў вядома, што гэта ягоныя хлопцы лупцавалі дубінамі ўсіх, не разбірая пол, значыцца, ён таксама ствараў “мадэрн” у Беларускай дзяржаве і ён, вядома, за гэта пацярпеў.
1. Лукашэнка Аляксандр Рыгоравіч, прэзідэнт // гэта, так бы мовіць, за гады “прэзідэнцтва” якога ў Беларусі жанчыны і мужчыны знікалі назаўсёды, былі збітыя незалежна ад сексуальнай арыентацыі, ім адмянялі ільготы і звальнялі з працы; як бачыце, гэты чалавек - проста геній фемінізму і толькі праз гэта ён больш ня зможа ездзіць на адпачынак ад сваёй складанай працы ў "брудную" Эўропу.
Вывад: Не паддавайцеся на правакацыі, гэта - адзіны спіс, які ўтрымлівае пакутнікаў за фемінізм, ўсе астатнія прашу лічыць несапраўднымі.